Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь дзейнасьць чалавека зьнішчана 60% жывёл на Зямлі


Празь дзейнасьць чалавека з 1970 па 2014 гады зьнішчана 60 працэнтаў жывёл на Зямлі, паведамляе The Guardian са спасылкай на сумесны даклад Сусьветнага фонду дзікай прыроды (WWF) і Лёнданскага заалягічнага таварыства.

Усяго з пачатку чалавечай цывілізацыі ў сьвеце вынішчаны 83 працэнты сысуноў і палова ўсіх расьлін.

Галоўнай прычынай зьнікненьня відаў навукоўцы назвалі сельскагаспадарчую дзейнасьць чалавека — яна закранула ўжо тры чвэрці сушы на плянэце. У ліку іншых найбольш дэструктыўных прычын — паляваньне, празь якое ў сьвеце зьнікла каля 300 відаў жывёл, і хімічнае забруджваньне акіяну, празь якое палова сусьветнай папуляцыі касатак асуджаная на гібель.

Самая цяжкая сытуацыя склалася ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыцы, дзе ў сувязі з высечкай лясоў папуляцыя хрыбетных скараціліся на 89 працэнтаў. Навукоўцы падлічылі, што кожныя два месяцы ў гэтым рэгіёне зьнікае частка трапічнай саваны памерам з Лёндан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG