Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 120 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода зноў сабраліся на плошчы Леніна ў Берасьці


Ілюстарацыйнае фота
Ілюстарацыйнае фота

25 лістапада на плошчы Леніна ў Берасьці зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага.

У 12.45 на плошчы было каля 120 чалавек. Яны стаялі групамі, абмяркоўвалі апошнія навіны, зьвязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства, у прыватнасьці, заплянаваную на 5 сьнежня сустрэчу двух актывістаў з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Андрэем Худыкам, паведамляе БелаПАН.

24 лістапада на прамую лінію, якую праводзіў Худык, патэлефанавалі актывісты грамадзкай кампаніі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода берасьцейцы Дзям’ян Лепясевіч і Дзьмітрый Бекалюк. У ходзе размовы міністар запрасіў актывістаў прыехаць у Менск 5 сьнежня, калі ён будзе праводзіць асабісты прыём. У сваю чаргу Лепясевіч папрасіў кіраўніка Мінпрыроды запрасіць на гэтую сустрэчу распрацоўшчыкаў праектнай дакумэнтацыі акумулятарнага завода «АйПауэр». Міністар Худык пагадзіўся.

Як заявіў 25 лістапада Бекалюк, задача актывістаў — «каб праўду не зацерлі» пры правядзеньні паўторнай дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы ўдакладненага праекта завода.

23 лістапада ў Берасьцейскі райвыканкам пададзена заяўка на правядзеньне дэманстрацыі «Заводу тут не месца», якую плянуюць правесьці 9 сьнежня непадалёк ад пляцоўкі, дзе будуецца прадпрыемства.

Грамадзкая кампанія супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пачалася ў студзені. Па дадзеных праваабаронцы Рамана Кісьляка, за гэты час актывісты падалі заяўкі на правядзеньне 24 мітынгаў, 12 пікетаў і адной дэманстрацыі. Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю: 29 красавіка мітынг на ўскраіне горада, у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў, на які сабралася каля дзьвюх тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG