Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь апусьцілася ў рэйтынгу экалягічнасьці на 6 пазыцый


Калодзішчы, сонечныя панэлі, ілюстрацыйнае фота
Калодзішчы, сонечныя панэлі, ілюстрацыйнае фота

За год Беларусь перайшла з 23-га на 29-е месца ў штогадовым рэйтынгу Climate Change Performance Index.

Нямецкія арганізацыі NewClimate Institute, Germanwatch і Climate Action Network апублікавалі рэйтынг краін паводле высілкаў, якія тыя прыкладаюць, каб спыніць зьмены клімату. Згодна з высновамі навукоўцаў, Беларусь заняла ў рэйтынгу 29-ю пазыцыю, у леташнім рэйтынгу займала 23-ю.

Пры складаньні рэйтынгу ўлічваюцца ўзроўні выкіду парніковых газаў, разьвіцьця ўзнаўляльнай энэргетыкі, спажываньня электраэнэргіі і агульная палітыка ў сфэры захоўваньня клімату.

Кожнай краіне выстаўляецца ацэнка, максымальная — 100 балаў. Беларусі навукоўцы паставілі 53,3 бала, летась было 56,3.

Самымі экалягічнымі ў рэйтынгу сталі Швэцыя, Марока і Літва, замыкаюць рэйтынг Саудаўская Арабія, ЗША і Іран.

У складзеным рэйтынгу з 57 краін Беларусь займае сярэднюю пазыцыю: па суседзтве зьверху Нідэрлянды і Нямеччына, зьнізу — Грэцыя і Бэльгія.

Украіна за год зьмяніла паказьнікі ў рэйтынгу экалягічнасьці і змагла заняць 18-е месца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG