Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўжо выпаў сьнег. ФОТА і ВІДЭА


Тыдзень таму ў Віцебску можна было хадзіць бяз курткі — у мінулы чацьвер было да +19.

Зранку 26 кастрычніка на поўначы Беларусі выпаў сьнег. Наўрад ці ён пратрымаецца доўга — сыноптыкі прагназуюць, што яшчэ прынамсі тыдзень, а то і яшчэ месяц, у Віцебску, Полацку і ваколіцах будуць трымацца плюсавыя тэмпэратуры.

Ды сьнег быў шмат для каго нечаканасьцю: яшчэ на мінулым тыдні ў Беларусі надво’е было далёка не зімовым. У тым жа Віцебску ў мінулы чацьвер было сонечна і да +19°С, халадаць стала ў мінулую пятніцу. Але нехта ў Віцебску мо і чакаў сьнегу 26 кастрычніка: у гэтую дату той выпадае ўжо трэці год запар.

Сьнег можна будзе ў бліжэйшы час пабачыць прынамсі на кароткі час і ў іншых гарадах Беларусі. Напрыклад, у Менску мокры сьнег абяцаюць у панядзелак.

Ды паўднёвай Беларусі трэба пачынаць адвыкаць ад зімы. Калі ня зьменяцца кліматычныя тэндэнцыі, праз 20–30 гадоў у Берасьці цэлы год будзе тэмпэратура, вышэйшая за нуль.

У гэты час у Беларусі можна будзе вырошчваць у значных аб’ёмах вінаград, кавуны, дыні — клімат будзе такі, як на ўсходзе Ўкраіны, поўдні Расеі або ў Прыкарпацьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG