Украіна лічыць Расею краінай-агрэсаркай і ўвяла санкцыі да яе кампаніяў, але тыя шукаюць магчымасьці трапіць на рынак праз трэція дзяржавы.
Хоць інтэграцыю з Расеяй падаюць як адзінае магчымае ратаваньне, у гэтага рашэньня «занадта высокая цана», кажа Бабарыка.
Прэсавая служба «Белгазпрамбанку» паведаміла, што ад 17 чэрвеня ў поўным аб’ёме аднаўляюцца апэрацыі, прыпыненыя напярэдадні з «тэхнічных прычынаў».
Наколькі абгрунтаваныя чуткі пра тое, што «Газпром» спыніць пастаўкі газу ў Беларусь з 1 ліпеня? Як на гэта адрэагавалі б заходнія партнэры «Газпрому»? Ці дойдзе справа да нацыяналізацыі «трубы»?
Ад 23-й гадзіны 16 чэрвеня «Белгазпрамбанк» закрыў магчымасьць купляць валюту рублёвымі карткамі.
Банк заклікае «адкласьці масавыя мерапрыемствы, скараціць фізычную прысутнасьць на працоўных месцах і ў навучальных установах, а таксама скараціць колькасьць перамяшчэньняў, якія ня носяць абавязковага характару».
ВУП Беларусі ў студзені–траўні 2020 году склаў 51 мільярд беларускіх рублёў, што ў супастаўных цэнах на 1,8% менш, чым у студзені–траўні 2019 году.
У той час, як краіны паступова адкрываюць сваю эканоміку пасьля месячных абмежаваньняў, новыя навуковыя дасьледаваньні сьведчаць, што першапачатковае спыненьне працы ў сьвеце і крантынныя абмежаваньні выратавалі мільёны жыцьцяў.
БелАЭС вырашылі будаваць перадусім таму, што гэта «найвышэйшыя тэхналёгіі», а краіна «набывае гэты досьвед і ўжо сама рыхтуе адмыслоўцаў».
Міністэрства энэргетыкі Беларусі не атрымлівала ад расейскага «Газпрому» апавяшчэньняў пра магчымае спыненьне паставак газу ў Беларусь з 1 ліпеня.
У Рассельгаснаглядзе мяркуюць, што так пад выглядам фальшывага транзыту ў Расею пастаўлялі сыры, на экспарт якіх у Расеі дзейнічаюць абмежаваньні.
У 2020 годзе Расея можа кампэнсаваць Беларусі кошт паставак нафты ў межах 60-70 млн даляраў.
Як паведамляе польскі энэргетычны партал Energia, кампанія PGNiG адсудзіла ў расейскага «Газпрому» кампэнсацыю.
«Рэйдэрскім захопам» называюць мастацтвазнаўцы далучэньне да крымінальнай справы карпаратыўнай калекцыі карцін, што належыць «Белгазпрамбанку». Свабода высьвятляла, дзе цяпер унікальная карпаратыўная калекцыя, агульны кошт якой — 20 мільёнаў даляраў.
Дэ-факта «Белгазпрамбанк» пераходзіць пад поўны кантроль беларускай дзяржавы.
Тэарэтычна, на караблі можна будзе дабрацца ад Коўна да Чорнага мора.
У красавіку 2020 году прамысловая вытворчасьць у краінах Эўразьвязу з прычыны карантынных захадаў рэзка зьнізілася і дасягнула самых нізкіх паказьнікаў за чвэрць стагодзьдзя.
Пасьля сыходу з пасады старшыні Нацыянальнага банку Ермакова была кіраўніцай Саюзу жанчын, а пасьля яе панізілі да намесьніцы старшыні.
Сёлета гэта 12-я альтэрнатыўная танкерная пастаўка ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў.
«Але пытаньне ў тым, што павінна быць і адказнасьць гэтага бізнэсу. У Беларусі створана нармальнае канкурэнтнае асяродзьдзе для разьвіцьця прадпрымальніцтва».
Грашовыя даходы, вызначаныя ад базавай велічыні і базавай стаўкі, за травень iндэксавацца ня мусяць, спасылаецца БелаПАН на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
За 9 гадоў іх колькасьць павялічылася на траціну. Белстат адзначае, што ў тэмпах росту фэрмэры істотна абганяюць сельскагаспадарчыя арганізацыі.
Па выніках 2020 году сусьветныя газавыя рынкі перажывуць самы вялікі зафіксаваны шок попыту у сваёй гісторыі. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага энэргетычнага агенцтва.
Ужо зараз МВФ выдасьць Украіне крэдыт на 2,1 мільярда даляраў, астатняя суму перададуць чатырма траншамі.
Міжнароднае агенцтва Mercer апублікавала досьлед кошту жыцьця для замежнікаў у розных гарадах па ўсім сьвеце.
«Газпром» ня будзе мяняць цану паставак газу ў Беларусь на 2020 год, спасылаецца Інтэрфакс на паведамленьне расейскай кампаніі.
Былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр зноў выбраны старшынём рады дырэктараў «Роснефти». Аб гэтым паведамляецца на сайце расейскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі.
Міністэрства эканомікі Беларусі чакае аднаўленьня вытворчай актыўнасьці ў трэцім квартале 2020 году.
Краіны OPEC+ папярэдне дамовіліся працягнуць яшчэ на месяц скарачэньне здабычы нафты, паведамляюць агенцтвы Reuters і Bloomberg.
Узровень беспрацоўя ў ЗША ў траўні нечакана зьнізіўся ў параўнаньні з красавіком. Паводле дадзеных Міністэрства працы, апублікаваных у пятніцу, бяз працы ў траўні былі 13,3 адсотка амэрыканцаў.
«Каб узмацніць работу ў непашырэньні эпідэміі, мы адправілі ў Беларусь кіраўнікоў кадравай службы з досьведам працы і ў ASE, і ў канцэрне „Росэнергоатом“».
Такім чынам, у траўні рэзэрвы скараціліся на 0,05% пасьля росту ў красавіку на 96,4 млн даляраў ЗША, або на 1,2%.
Прапанаваў вярнуцца да «паглыбленьня інтэграцыі» пасьля выбараў, у верасьні-кастрычніку
Польскі антыманапольны рэгулятар UOKІK завёў справу на «Газпром» за адсутнасьць супрацоўніцтва ў антыманапольным расьсьледаваньні.
Запуск трэцяй лініі адклалі. Кіраўнік Менску расказаў пра мэтро, «Некемпінскі» і пратэсты.
У чаканьні новых рашэньняў краін – экспартэраў нафты ў фармаце OPEC+ цэны на сыравіну падняліся да максімуму ад моманту нафтавага крызісу.
«Калі гэта эканамічна мэтазгодна, то чаму б і не», але «ніякіх перадумоваў».
У Кіеве прыкладна 500 прадстаўнікоў Украінскай рэстараннай асацыяцыі выйшлі на акцыю пратэсту каля будынку ўраду з патрабаваньнем зьняць усе абмежаваньні на працу кавярняў і рэстаранаў, уведзеных з прычыны распаўсюджваньня каранавірусу.
Адмова беларускіх уладаў уводзіць карантынныя меры, магчыма, дазволіць пазьбегнуць глыбокага эканамічнага спаду. Аднак пры гэтым краіна можа сутыкнуцца з больш сур’ёзнай мэдычнай праблемай.
Нафта маркі Brent таргуецца амаль за 39 даляраў, а на WTI узьнялася вышэй за 35. Цэны растуць у чаканьні падаўжэньня скарачэньня аб’ёмаў нафтаздабычы краінамі OPEC+.
Забарону на ўезд для беларусаў у Расеі прынялі яшчэ ў сярэдзіне сакавіка — тлумачылі яе тым, што Беларусь недастаткова супрацьстаіць каранавірусу.
«Тое, што ў апошнія месяцы біржы хапанула з улікам патрэбаў расейскага рынку, гэта яшчэ не паказчык нашых асноўных кірункаў экспарту. Калі там пачалася забарона, у нас ёсьць іншыя кірункі, куды можна рэалізаваць наша паліва».
На сайце petitions.by 1 чэрвеня зьявілася пэтыцыя з патрабаваньнем адкласьці заплянаваны на ліпень фізычны пуск першага энэргаблёку Беларускай АЭС.
З 15 чэрвеня 2020 году да 31 сьнежня 2025 году пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі электрамабіляў для асабістага карыстаньня ня трэба будзе плаціць падатак на дададзеную вартасьць.
У Менску зацьвердзілі пералік відаў эканамічнай дзейнасьці, якія найбольш пацярпелі ад эпідэміялягічнай сытуацыі і якім патрэбная падтрымка.
Украіна разглядае забарону на пастаўкі беларускай энэргіі да канца 2021 году, а пастаўкі зь БелАЭС пад пагрозай. Адной з умоў аднаўленьня паставак беларускай электраэнэргіі назвалі атрыманьне парытэтнага доступу ўкраінскай электрычнай энэргіі на рынак Беларусі.
За мяжой беднасьці ў І квартале 2020 году знаходзілася 4,7% насельніцтва — іхныя сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы недацягвалі да бюджэту пражытковага мінімуму (239,87 рубля).
Паводле стану на 1 траўня 2020 году насельніцтва завінавацілася банкам 14,88 мільярда рублёў, сьведчаць дадзеныя новага статыстычнага бюлетэню Нацбанку.
Старшыня праўленьня расейскай кампаніі «Газпром» заявіў, што запазычанасьць Беларусі за газ перад кампаніяй складае 165,57 млн даляраў.
Сусьветны банк цяпер разглядае запыт беларускага ўраду на фінансавую дапамогу, адказаў кіраўнік прадстаўніцтва банку Алекс Крэмэр на пытаньне пра магчымасьць выдзяленьня пазыкі на падтрымку ўразьлівых слаёў насельніцтва.
Загрузіць яшчэ