Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэнэрга Беларусі: ніякіх папярэджаньняў ад «Газпрому» пра спыненьне паставак газу не было 


Міністэрства энэргетыкі Беларусі не атрымлівала ад расейскага «Газпрому» апавяшчэньняў пра магчымае спыненьне паставак газу ў Беларусь з 1 ліпеня, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у ведамстве.

«Афіцыйнага ліста аб спыненьні паставак газу для беларускіх спажыўцоў ад „Газпрому“ у міністэрства не паступала», — сказаў прадстаўнік прэс-службы.

Раней некаторыя тэлеграм-каналы распаўсюдзілі інфармацыю, што такім чынам расейская манаполія адрэагавала на ператрусы ў офісе «Белгазпрамбанку» і арышты чальцоў праўленьня. «Газпром» і «Газпромбанк» — асноўныя акцыянэры «Белгагазпрамбанку», ім належыць 99% актываў.

Акрамя таго, «Газпром» яшчэ раней папярэджваў, што беларускі бок ад пачатку году назапасіў доўг у памеры 165 млн даляраў, і прыгразіў санкцыямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG