Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе зафіксаваны рэкордны спад вытворчасьці


У красавіку 2020 году прамысловая вытворчасьць у краінах Эўразьвязу з прычыны карантынных захадаў рэзка зьнізілася і дасягнула самых нізкіх паказьнікаў за чвэрць стагодзьдзя.

З прычыны пандэміі каранавірусу ў прамысловасьці краін Эўропы зафіксаваны рэкордны спад. У красавіку, у параўнаньні з папярэднім месяцам, прамысловая вытворчасьць у эўразоне скарацілася на 17,1%, а ў Эўразьвязе — на 17,3%, без уліку сэзонных ваганьняў, паведамляе эўрапейскае статыстычнае ведамства Eurostat у пятніцу, 12 чэрвеня. Калі параўноўваць з красавіком 2019 году, зьніжэньне склала 28% у эўразоне і 27,2% па ўсім ЭЗ.

Гаворка ідзе пра самыя нізкія паказьнікі ад сярэдзіны 1990-х гадоў, адзначае Eurostat. Напрыклад, з прычыны фінансавага крызісу ў канцы 2008 і пачатку 2009 году прамысловая вытворчасьць у Эўропе скарацілася на 3–4% у параўнаньні з папярэднім месяцам.

Больш за ўсё прамысловая вытворчасьць скарацілася ў Вугоршчыне і Люксэмбургу. Найменшыя страты панесьлі такія краіны, як Фінляндыя, Мальта і Ірляндыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG