Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Менгарвыканкаму: на падтрымку парадку падчас прэзыдэнцкіх выбараў «рэсурсаў дастаткова»


Менскае мэтро, ілюстрацыйнае фота
Менскае мэтро, ілюстрацыйнае фота

Старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак 2 чэрвеня сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра вынікі сустрэчы ён расказаў на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1».

Пра што раскааў Анатоль Сівак:

  • Трэцюю, «зеленалускую» лінію мэтро плянавалі дабудаваць да 3 ліпеня, але не пасьпяваюць. «Ёсьць пытаньні» з абкаткай і наладкай (хочуць укараніць новую сыстэму кіраваньня рухам), таксама перашкаджае пандэмія каранавірусу. Лінію могуць адкрыць к 1 верасьня або раней.
  • Будоўлю ля цырка, вядомую ў народзе як «Некемпінскі», завершаць у наступныя год-паўтара. Новы інвэстар паразумеўся са старым, ідзе карэктаваньне праектнай дакумэнтацыі.
  • На недабудаваны гатэль Hyatt на Старавіленскім тракце знайшоўся зацікаўлены інвэстар, на мінулым тыдні зь ім прайшла сустрэча.
  • Што да будаўніцтва гандлёвага комплексу на месцы Чэрвеньскага рынку, то «дакумэнты падпісаныя», праектныя работы ідуць паводле графіку, ёсьць новы інвэстар.
  • Да ідэі збудаваць новую інфэкцыйную лякарню на Даўгінаўскім тракце могуць вярнуцца, бо лякарня на Крапоткіна «дастаткова старая».
  • На падтрымку парадку падчас прэзыдэнцкіх выбараў «рэсурсаў дастаткова», але пакуль абмяжуюцца тым, што будуць «тлумачыць людзям, што гэта за працэс: гэта не працэс агітацыі, калі зьбіраюцца мітынгі, ідзе абмеркаваньне, выказваюцца думкі».
  • Як правільна прыходзіць на збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты: «Падышоў, расьпісаўся і далей... жывеш, працуеш, шпацыруеш і гэтак далей».
  • Ёсьць людзі, якія выкарыстоўваюць збор подпісаў «для таго, каб гэтую, ну» былі такія заявы, што „мы яго выкарыстоўваем для таго, каб праводзіць нейкую агітацыю, і наогул не за выбары, не за сябе як за кандыдата“, а значыць, проста, напэўна, навязаць нейкую сваю пазыцыю, значыць, зладзіць нейкую дэманстрацыю». На зборы подпісаў часам ладзяць «нейкія на грані фолу сваркі», таму будуць прымацца «рашэнні для таго, каб гэтыя людзі, гэтыя правакатары не зьяўляліся ў такіх месцах».

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG