Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі Facebook абваліліся на чвэрць. Чаму раптам


Заснавальнік і генэральны дырэктар Facebook Марк Цукэрбэрг, архіўнае фота
Заснавальнік і генэральны дырэктар Facebook Марк Цукэрбэрг, архіўнае фота

Сацыяльная сетка страціла 24% капіталізацыі пасьля таго, як крышку недацягнула да прагнозаў аналітыкаў у выручцы, хоць да таго трымала цану, нягледзячы на скандалы з прыватнасьцю і меркаваным умяшаньнем Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.

Пасьля закрыцьця таргоў 25 ліпеня акцыі Facebook аказаліся на 24% таньнейшымі, чым днём раней, піша Washington Post. Гэта значыць, што сацсетка стала таньнейшай на 150 мільярдаў даляраў.

Выданьне зьвязвае страты з тым, што кампанія не апраўдала прагнозаў аналітыкаў, ды «адставаньне» даволі нязначнае. Для Facebook прагназавалі квартальную выручку ў 13,36 млрд даляраў, а яна склала толькі 13,23 млрд. Гэта ўсё адно на 42% больш за папярэдні год і ўсё адно лепей за найгоршыя прагнозы. Прыбыткі кампаніі склалі 5,1 млрд даляраў.

Што здарылася?

«Гэтыя лічбы сьведчаць аб палітычнай і сацыяльнай рэакцыі супраць Facebook, дарагой цане за яе, і гэта пачынае ўплываць на бізнэс», — піша Washington Post.

Да таго акцыі былі на гістарычным максымуме, штоквартал Facebook паказваў лепшыя лічбы за прагнозы аналітыкаў. Цану сацсеткі не абвалілі ні скандал з уцечкай асабістых зьвестак праз кампанію Cambridge Analytica, ні скандал зь меркаваным умяшаньнем Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары, ні абвінавачваньні ў недастатковай барацьбе з фэйкавымі навінамі і мовай нянавісьці, ні пазначэньне людзей «патэнцыйнымі дзяржаўнымі здраднікамі».

Лічбавае дасье: што ведаюць пра вас Google і Facebook

Reuters піша пра «змрочныя прагнозы» для Facebook. Прыбыткі будуць падаць цягам некалькіх гадоў праз выдаткі на паляпшэньне гарантыяў прыватнасьці і бясьпекі, а таксама праз падзеньне актыўнасьці карыстальнікаў на найвялікшых рэклямных рынках.

Выданьне таксама зьвязвае падзеньне акцыяў з выдаткамі сацсеткі на адпаведнасьць новаму эўрапейскаму закону аб прыватнасьці (GDPR). Ды й кампанія сама папярэджвала, што страты ня будуць кампэнсаваныя ростам выручкі ад рэклямы ў Instagram на рынках краінаў, якія разьвіваюцца.

Як праверыць, ці не ўзламалі вашыя сацсеткі злодзеі і спэцслужбы

Як паскардзіцца на фэйкавы акаўнт у сацсетках

Што будзе з маімі сацсеткамі, калі я памру

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG