Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў без «па пяцьсот»: сярэдні месячны заробак вырас амаль на 10 рублёў


Паводле зьвестак Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў чэрвені склаў 953 рублі 70 капеек.

Гэта на 9 рублёў 80 капеек больш за заробкі ў траўні, калі ў сярэднім беларусы атрымалі 943 рублі 90 капеек. Ад пачатку году заробкі беларусаў зьменшыліся на 4,18% (41 рубель 60 капеек).

Калі ж параўноўваць з чэрвенем 2017 году, то налічаны сярэдні заробак павялічыўся на 134 рублі 40 капеек. А рэальны сярэдні заробак вырас на 11,4%.

За чэрвень працоўным Менску ў сярэднім налічылі 1 314 рублі 70 капеек. Гэта самы вялікі паказьнік па краіне. Найменшы — у Магілёўскай вобласьці: 808 рублёў 10 капеек.

У лістападзе 2015 году Аляксандар Лукашэнка дапускаў, што на пачатку 2018 году заплянаваных раней заробкаў па 1000 рублёў можа не атрымацца празь «вялікую колькасьць выходных», а з ІІ кварталу «мы павінны ўжо пераўзыходзіць 1000 рублёў хоць крышачку».

Лукашэнка ўжо больш за 10 год абяцае беларусам заробкі «па пяцьсот» даляраў (апошнім часам кажа «па тысячы рублёў»). Але па выніках 2017 году ня толькі рэальныя, а і налічаныя сярэднія заробкі не дасягнулі 1000 рублёў. «Па пяцьсот» даляраў пакуль атрымлівае не адзін сярэднестатыстычны беларус, а адна сярэднестатыстычная беларуская сям’я.

«Мой месячны заробак — 80 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG