Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь спадзяецца папоўніць валютны запас за кошт чарніц


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Незвычайны ўраджай чарніц у Беларусі радуе зьбіральнікаў, нарыхтоўшчыкаў і банкіраў.

«Людзі сэзон чакаюць як бога». Як палешукі выжываюць на чарніцах

Начальнік упраўленьня нарыхтовак Белспажыўсаюзу Аксана Скіндар паведаміла, што сёлета яе арганізацыя сабрала чарніц у 6 разоў болей, чым летась.

«Нішто так добра не прадаецца зь ягад і гародніны за межы Беларусі, як чарніцы. 90% гэтых ягад ідуць на экспарт, пераважна ў Эўразьвяз. Для параўнаньня: бульбы прадаецца ў іншыя краіны толькі 35%. Так што сёлета мы спадзяёмся мець значна болей валюты, чым у 2017 годзе. Тым больш што закуп чарніц яшчэ ня скончаны», — заявіла Скіндар.

Рэпартаж з радзімы старшыні КДБ, дзе цяпер зьбіраюць чарніцы

2018 год стаў больш ураджайным за мінулы ня толькі на чарніцы. Садовых суніц сабрана ў 1,4 раза болей; чарэшань, вішань, алычы — у 1,3, парэчак — у 1,2 раза.

Болей памідораў, гарбузоў і часнаку

Штогод, паводле спадарыні Скіндар, павялічваецца колькасьць закупак у фэрмэраў. Тыя ж Альшаны Столінскага раёну, што славяцца сваімі агуркамі, пераходзяць на вытворчасьць высакаякасных таматаў.

Сёлета памідоры ў іх зьявіліся ў сакавіку. Неўзабаве ўраджай таматаў у Альшанах будуць зьбіраць круглы год. Усё болей беларусаў вырошчваюць гарбузы, і цяпер Белспажыўсаюз шукае спосабы зацікавіць фэрмэраў вырошчваць часнок.

Аксана Скіндар сказала, што нарыхтоўшчыкі плацяць за ягады і гародніну людзям столькі ж, колькі тыя атрымліваюць пры продажы на трасах.

Рэпартаж з Альшанаў, дзе быў масавы хрост пратэстантаў у возеры

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG