Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указ, каб замацоўваць кадры ў вёсцы

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 287 «Аб продажы жылых дамоў (кватэр) у сельскай мясцовасьці», які стварае дадатковыя ўмовы для замацаваньня кадраў у вёсцы.

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, грамадзяне атрымалі права набываць жылыя памяшканьні, якія яны займаюць.

У якім выпадку дазволяць набыць нерухомасьць?

Набыць жытло можна будзе, калі гэтыя памяшканьні былі перададзены арганізацыям жыльлёва-камунальнай гаспадаркі падчас рэалізацыі ўказаў па фінансавай санацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Дакумэнт таксама вызваляе сельскагаспадарчыя арганізацыі ад падаткаабкладаньня па апэрацыях, зьвязаных зь пераводам на адпаведныя райвыканкамы доўгу па ільготных крэдытах, атрыманых на будоўлю, рэканструкцыю і набыцьцё жылых дамоў і кватэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG