Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Аршанскі экспэрымэнт»: Лукашэнка дазволіў «Эўраопту» стаць яшчэ большым


«Эўраопт» у Горадні, ілюстрацыйнае фота
«Эўраопт» у Горадні, ілюстрацыйнае фота

Указ тычыцца Аршанскага раёну і мае дзейнічаць да канца 2022 году. Указ дазваляе «Эўраопту» павялічыць долю рынку, ён выкліканы тым, што Аршанскае раённае спажывецкае таварыства не спраўляецца.

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ №297 «Аб правядзеньні экспэрымэнту», паведамляе ягоная прэс-служба. Тэкст указу пакуль не апублікаваны.

Сьцьвярджаецца, што ўказ дае індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам адкрываць буйныя крамы і гандлёвыя сеткі ў Аршанскім раёне нават тады, калі іхная доля ў розьнічным таваразвароце ўжо перавышае 20%. Указ дзейнічае з 1 жніўня 2018 году па 31 сьнежня 2022 году. Што будзе пасьля, не паведамляецца.

Як адзначае Naviny.by, указ тычыцца сеткі «Эўраопт», якая ўжо «ўпёрлася» ў абмежаваньне ў 20% таваразвароту. У найбліжэйшага канкурэнта – «Кароны» – доля ў 8 разоў меншая.

«Эўраопт» у чэрвені ўжо прасіў Міністэрства гандлю зьмяніць абмежаваньне. Таксама жыхары гарадзкога пасёлку Арахоўск, што ў Аршанскім раёне, зьвярталіся да ўладаў з просьбай пусьціць да іх «Эўраопт» пасьля банкруцтва мясцовага раённага спажывецкага таварыства.

Заняпад сыстэмы райпо: на Віцебшчыне пазачынялі 165 вясковых крамаў і сталовак

«Трэба Лукашэнку сказаць, каб загнаў нас у хлеў ды запаліў»: вяскоўцы абураныя закрыцьцём крамаў

Белспажыўсаюз як перажытак савецкага мінулага. Калі яму на зьмену прыйдзе прыватнік?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG