Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя ў Вэнэсуэле мае дасягнуць 1 000 000% за год, — МВФ


Пратэстовец на вуліцах Каракаса, 24 красавіка 2017 году
Пратэстовец на вуліцах Каракаса, 24 красавіка 2017 году

Міжнародны валютны фонд прадказаў Вэнэсуэле найгоршую гіпэрінфляцыю ў гісторыі чалавецтва, піша Reuters. У 2018 годзе інфляцыя там мае дасягнуць 1 000 000%.

Сытуацыю параўноўваюць зь Нямеччынай 1923 году або Зімбабвэ канца 2000-х, ды яна можа аказацца нават горшай. Пасьля падзеньня ў 2014 годзе цэнаў на нафту, ад якіх моцна залежыць вэнэсуэльская эканоміка, цэны там расьлі шалёнымі тэмпамі, больш як на 100% за год.

Летась у Вэнэсуэле зафіксавалі інфляцыю 2600%. Сёлета спажывецкія цэны ўжо вырасьлі на 46 305%, сьцьвярджае вэнэсуэльская апазыцыя (Цэнтральны банк ужо не публікуе афіцыйных зьвестак). У час крызісу 2011 году ў Беларусі інфляцыя склала «ўсяго толькі» 108,7%.

Прэзыдэнт дзяржавы Нікаляс Мадура вінаваціць у крызісе Злучаныя Штаты і іхных саюзьнікаў, якія нібыта «абвясьцілі эканамічную вайну». Апазыцыя ж лічыць, што эканамічны крызіс – гэта вынік няправільных рашэньняў уладаў, у ліку якіх бескантрольнае павелічэньне грашовай масы пры кантролі афіцыйных курсаў.

У Вэнэсуэле ўжо былі ўведзеныя сыстэмы разьмеркаваньня харчоў, абвешчанае надзвычайнае становішча, праходзілі шматлікія вулічныя пратэсты і галодныя бунты.

Як Мадура ўтрымаўся ва ўладзе ў Вэнэсуэле

Лукашэнка лічыць праблемы Вэнэсуэлы перабольшанымі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG