Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў пра будаўніцтва партоў ў ЭЗ для прыёму газу з ЗША


Будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток-2» у Нямеччыне, 8 траўня 2017 году
Будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток-2» у Нямеччыне, 8 траўня 2017 году

Эўразьвяз абмяркоўвае з ЗША будаўніцтва партоў для прыёму амэрыканскага звадкаванага прыроднага газу. Пра гэта ў Вашынгтоне падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Італіі паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле яго, гаворка ідзе пра 9-11 партоў. За iх будаўнiцтва ЭЗ гатовы заплаціць самастойна.

ЗША вядуць спрэчку з Эўразьвязам вакол будаўніцтва расейскага газаправоду «Паўночны паток — 2». Акрамя таго, Вашынгтон пагражае ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да кампаній, якія інвэстуюць у расейскія праекты экспарту энэрганосьбітаў.

У канцы чэрвеня крыніца Reuters заявіла, што Нямеччына атрымала ад Злучаных Штатаў гарантыі, што ўводжаныя Вашынгтонам санкцыі ў дачыненьні да Масквы ня будуць распаўсюджвацца на будаўніцтва газаправодаў з Расеі ў краіны ЭЗ.

Газаправод «Паўночны паток-2», які пройдзе з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора, можа быць уведзены ў эксплюатацыю да канца 2019 году. Дазвол на яго пабудову выдалі ўлады Швэцыі, Фінляндыі і Нямеччыны. Супраць праекту актыўна выступаюць краіны Балтыі, Польшча, Украіна і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG