Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі другі раз за тыдзень даражэе паліва

абноўлена

Ад 15 траўня ў Беларусі зноў даражэе паліва, паведамляецца на сайце канцэрну «Белнафтахім». Папярэдняе павышэньне цэнаў адбылося 12 траўня.

Кошт бэнзіну і дызэльнага паліва павялічыцца на адну капейку. Цэны пасьля падаражэньня:

  • АІ-92 — 1 рубель 29 капеек за літар;
  • АІ-95 — 1 рубель 37 капеек;
  • АІ-98 — 1 рубель 58 капеек;
  • дызэльнае паліва — 1 рубель 37 капеек.
Павышэньне коштаў на паліва. Інфаграфіка
Павышэньне коштаў на паліва. Інфаграфіка

Апошні раз паліва ў Беларусі даражэла 12 траўня — на адну капейку. Ад пачатку году цэны на паліва паднімаюцца ўжо дзевяты раз, агулам ад 9 да 19 капеек на розныя віды паліва. Цэны на дызэльнае паліва зьніжаліся двойчы – 14 і 27 красавіка.

За 2017 год цана паліва вырастала сем разоў — на 8 капеек. Згодна з архівам коштаў на паліва на сайце «Беларуснафты», у 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таньнеў.

У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты і паступовае ўраўноўваньне з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў сусьветных коштаў нафты, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG