Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны знайшоў ва ўладальніка LifeNews кватэру ў Парыжы за 2 млн эўра


Арам Габрэлянаў
Арам Габрэлянаў

Уладальнік расейскай мэдыйнай кампаніі LifeNews Арам Габрэлянаў валодае ў Парыжы кватэрай па цане больш за два мільёны эўра, гаворыцца ў апублікаваным у аўторак расьсьледаваньні Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК).

У матэрыяле сьцьвярджаецца, што кватэра была набыта ў 2009 годзе, належыць Габрэлянаву і ягонаму сыну Ашоту, а першапачаткова была аформлена на іх кіпрскі афшор ZORANSON, спецыяльна створаны для гэтай мэты.

Заснавальнік ФБК, расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны адзначыў, што аўтары расьсьледаваньня ня здолелі даведацца, адкуль Габрэлянавы атрымалі сродкі на куплю кватэры.

Пры гэтым апазыцыянэр нагадаў, што сам Арам Габрэлянаў пасьля публікацыі аднаго з расьсьледаваньняў ФБК сьцьвярджаў, што не валодае элітнай нерухомасьцю, а таксама абяцаў «падарыць пэнтхаўс» таму, хто яго знойдзе.

У роліку, прысьвечаным расьсьледаваньню, Навальны называе ўладальніка LifeNews прапагандыстам, які абслугоўвае інтарэсы Крамля. Сам Габрэлянаў у адказ на заявы ФБК напісаў у сябе ў Фэйсбуку, што купіў кватэру «даўно» і на заробленыя грошы.

Аб публікацыі роліка Навальны заявіў у перапынку судовага паседжаньня па справе аб акцыі «Ён нам не цар». Апазыцыянэра абвінавачваюць у арганізацыі недазволенага мерапрыемства і непадпарадкаваньні паліцыі. Справу разглядае Цьвярскі суд у Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG