Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія абараніла кампаніі ЭЗ ад антыіранскіх санкцый ЗША


Эўразьвяз абароніць інтарэсы эўрапейскіх кампаній, якія інвэстуюць у Іран, і будзе прытрымлівацца сумеснага пляну дзеяньняў па іранскай ядзернай праграме. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаваным на сайце Эўрапейскай камісіі. Дакумэнт прыняты па выніках саміту лідэраў краін ЭЗ у Сафіі.

Краіны Эўразьвязу зацьвердзілі «блякавальны рэглямэнт», згодна зь якім кампаніям ЭЗ забараняецца выконваць экстэрытарыяльныя санкцыі ЗША. Акрамя таго, рэглямэнт анулюе рашэньне любых судовых рашэньняў па выкананьні санкцый ЗША на тэрыторыі ЭЗ, гаворыцца ў заяве.

Брусэль таксама заклікаў краіны ЭЗ разгледзець на рэгіянальным узроўні магчымасьць правядзеньня аднакратных банкаўскіх пераводаў на адрас іранскага Цэнтрабанку. Гэты крок, у прыватнасьці, дазволіць Ірану атрымліваць даходы ад продажу нафты, нягледзячы на санкцыі ЗША, лічаць у Эўракамісіі.

8 траўня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб выхадзе Злучаных Штатаў зь ядзернага пагадненьня з Іранам. Сьледам Вашынгтон пашырыў санкцыі ў дачыненьні да Тэгерану.

Ядзерная ўгода была падпісана ў 2015 годзе Вялікабрытаніяй, Нямеччынай, Кітаем, Расеяй, Францыяй і ЗША з аднаго боку і Іранам — з другога. Яна прадугледжвала зьняцьце з Тэгерану эканамічных санкцый ЗША і Эўразьвязу наўзамен на згортваньне іранскімі ўладамі ядзернай праграмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG