Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніхто ня хоча купляць «Гродна-Азот»


Яшчэ ў траўні першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка заяўляў, што цікавасьць да «Гродна Азота» праявілі чатыры расейскія кампаніі — «Роснефть», «Еврохим», «Газпром» і адно ўральскае прадпрыемства.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага камітэту маёмасьці, на продаж выстаўляўся пакет акцыяў, які належыць дзяржаве (25% плюс 1 акцыя), аднак конкурсны адбор інвэстара не адбыўся ў сувязі з адсутнасьцю заяваў на ўдзел.

У траўні гэтага года першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка заяўляў журналістам, што цікавасьць да «Гродна Азота» праявілі чатыры расейскія кампаніі — «Роснефть», «ЕвроХим», «Газпром» і нейкае ўральскае прадпрыемства, назву якога Сямашка назваць ня змог.

Абвясьціўшы ў траўні конкурс па продажы акцыяў «Гродна Азота», беларускі бок выстаўляў для патэнцыйных інвэстараў шэраг умоваў. У прыватнасьці, за дзяржпакет акцыяў гарадзенскага прадпрыемства інвэстар павінен быў заплаціць 414 млн даляраў, а таксама ўнесьці ня менш за 440 млн даляраў ЗША шляхам набыцьця дадаткова выпушчаных акцыяў ААТ.

Акрамя таго, інвэстар павінен быў узяць на сябе сацыяльныя гарантыі і не дапусьціць пагаршэньня матэрыяльных умоў для працаўнікоў як самога «Гродна Азота», так і заснаваных ім унітарных прадпрыемстваў.

___________________

На пачатку 2013 году Беларусь і Расея вызначылі пяць праектаў у прамысловай сфэры, у рамках якіх плянавалася стварыць сумесныя беларуска-расейскія прадпрыемствы. У іх лік уваходзіла і ААТ «Гродна Азот».

У 2009–2011 гадах «Гродна Азот» узначальваў расеец Ігар Жылін. Прызначэньне Жыліна на гэтую пасаду некаторыя экспэрты зьвязвалі з магчымай падрыхтоўкай прадпрыемства да продажу.

У 2011 Жылін стаў старшынём прадпрыемства «Белнафтахім». 2 ліпеня 2014 году зьявілася паведамленьне пра адхіленьне яго ад пасады, а таксама пра арышт у сувязі зь перавышэньнем паўнамоцтваў.

Тады экспэрты зьвязалі арышт Ігара Жыліна з тым, што Аляксандар Лукашэнка ня хоча, каб гэты чалавек удзельнічаў у прыватызацыйных схемах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG