Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады хочуць забараніць арэнду кватэр на суткі. Прадпрымальнікі адбіваюцца


Ініцыятыва беларускіх уладаў забараніць пасуткавую арэнду кватэр ставіць пад пагрозу бізнэс 800 індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній толькі ў Менску.

Ініцыятыва беларускіх уладаў забараніць пасуткавую арэнду кватэр ставіць пад пагрозу бізнэс 800 індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній толькі ў Менску.

Беларускія ўлады зьбіраюцца забараніць такі від бізнэсу, як здача кватэр на суткі. Лёгіку іх зразумець можна: у апошні год у сталіцы пабудавалі шмат гатэляў, які цяпер стаяць незапоўненыя. Індывідуальныя прадпрымальнікі ў адказ на пакую пагрозу свайму бізнэсу нядаўна аб’ядналіся ў асацыяцыю «Гасьціннасьць», мэта якой —абарона правоў прадпрымальнікаў, занятых у кароткатэрміновай арэндзе жытла.

У Менскім гарвыканкаме 22 ліпеня прайшла вялікая нарада па гэтай праблеме з удзелам уладаў і прадпрымальнікаў.

Была заслуханая справаздача Міністэрства па падатках і зборах, у якой было адзначана, што кожная праверка кватэры абавязкова завяршаецца выяўленьнем парушэньняў ва ўладальнікаў гэтых кватэр.

МУС у сваю чаргу даклала, што, наадварот, кватэры знаходзяцца ў добрым стане, уладальнікі падтрымліваюць пастаянную сувязь зь міліцыяй, і здымныя кватэры зусім не зьяўляюцца «рассаднікам злачыннасьці».

Заслухалі і справаздачу Асацыяцыі гатэльнай гаспадаркі.

Старшыня Менскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў Уладзімер Карагін, які баў удзел у нарадзе, у інтэрвію Свабодзе такім чынам падвёў вынікі дыскусіі:

Уладзімір Карагін
Уладзімір Карагін

«Мы выступілі з адзіным меркаваньнем аб карыснасьці гэтага віду дзейнасьці, заявілі, што гэта розныя віды бізнэсу — гатэльная гаспадарка і здача кватэр, хостэлаў на суткі. Дарэчы, гэтым займаецца больш за 800 індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній толькі ў Менску.

У выніку намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму Андрэй Дамарацкі сказаў, што атрымана вельмі цікавая інфармацыя, яна будзе вывучацца. І да меркаваньня дзелавой супольнасьці ўлада абяцала прыслухацца.

Пытаньне яшчэ канчаткова ня вырашана. Але далейшыя дзеяньні будуць залежаць ад саміх прадпрымальнікаў — у якой ступені створаная асацыяцыя „Гасьціннасьць“ дакажа сваё права на існаваньне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG