Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель выказалася за дыялёг з Пуціным і за спыненьне агню на ўсходзе Ўкраіны


Як паведамляе «Нямецкая хваля», пра гэта Мэркель сказала ў ходзе прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне ў пятніцу.

Канцлерка падкрэсьліла важнасьць устанаўленьня неадкладнага перамір’я ва Ўкраіне, каб стварыць умовы для правядзеньня аб’ектыўнага расьсьледаваньня катастрофы малайзійскага пасажырскага самалёта. Мэркель заявіла, што вінаватыя ў зьнішчэньні малайзійскага пасажырскага самалёта над Украінай павінны панесьці адказнасьць.

«Нам неабходна як мага хутчэй пачаць незалежнае расьсьледаваньне. Для гэтага неабходнае спыненьне агню, і важна, каб вінаватыя былі прыцягнутыя да суду. Ёсьць шмат прыкмет, якія паказваюць на тое, што самалёт быў зьбіты, таму мы павінны ставіцца да таго, што здарылася вельмі сур’ёзна», — адзначыла Мэркель.

Адначасова Мэркель заклікала Расею садзейнічаць палітычнаму ўрэгуляваньню ва Ўкраіне. Яна канстатавала, што пошуку дыялёгу з расейскім прэзыдэнтам альтэрнатыў не існуе. «Падзеі паказалі, што трэба знайсьці палітычнае рашэньне. Я ня бачу ніякай іншай альтэрнатывы, акрамя таго, каб размаўляць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. У нашым партнэрстве ёсьць цяжкасьці, і мы павінны пераадолець іх», — сказала фэдэральная канцлерка.

Паводле словаў Мэркель, ёсьць прыкметы, якія паказваюць на тое, што прарасейскія сэпаратысты ва Ўкраіне добра ўзброеныя і свабодна перасякаюць мяжу з Расеяй.

Яна таксама адзначыла, што існуе нямала сьведчаньняў таго, што самалёт ня проста ўпаў, але быў зьбіты. Яна таксама заклікала Крэмль дапамагчы пакласьці канец баявым дзеяньням ва Ўсходняй Украіне. «Падзеі паказалі, што павінна быць палітычнае рашэньне, і тое, што цяпер адбываецца ва Ўкраіне, знаходзіцца ў зоне адказнасьці Расіі», — лічыць яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG