Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея скарачае закупы беларускай тэхнікі


Экспарт беларускай цяжкой тэхнікі ў Расею падае, нягледзячы на ўведзеную ў Расеі забарону закупляць яе для дзяржаўных патрэбаў па-за межамі Эўразійскага саюзу.

Урад Расеі вызначыў 66 тавараў, якія можна будзе закупляць для дзяржаўных патрэб толькі ў айчынных вытворцаў, а таксама ў кампаніяў зь Беларусі і Казахстану. Пра гэта піша газэта «Известия». Абмежаваньні па выбары пастаўшчыкоў для большай часткі тэхнікі са сьпісу ўступілі ў сілу з 14 ліпеня 2014 году.

У сьпіс унесеныя, у прыватнасьці, аўтобусы, трамваі, экскаватары, бульдозэры, грузавыя машыны для перавозкі высокарадыеактыўных матэрыялаў, аўтакраны, спэцтэхніка прыбіраць вуліцы і машыны аварыйна-тэхнічных службаў.

Беларусь экспартуе ў Расею трактары, сельскагаспадарчую тэхніку, седлавыя цягачы, аўтобусы і іншую цяжкую тэхніку.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, запасы збожжаўборачных камбайнаў на 1 ліпеня 2014 году больш як у пяць разоў перавысілі сярэднямесячны выпуск. Нягледзячы на сур’ёзны спад вытворчасьці камбайнаў і трактароў у Беларусі, збольшага яны застаюцца на заводзкіх складах.

Падобная сытуацыя і зь беларускімі трактарамі. 1 ліпеня 2014 году ў запасах на складах лічылася 11,6 тыс. адзінак гэтай прадукцыі. Гэта ў 2,4 раза перавышае яе сярэднемесячную вытворчасьць, якая за студзень-чэрвень зьнізілася на чвэрць.

Падзеньне аб’ёму экспарту беларускай тэхнікі ў Расею назіраецца з пачатку 2013 году. Тады, пасьля ўваходу Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю, толькі за першы квартал экспарт беларускіх трактароў зьменшыўся на 18%, сельскагаспадарчай тэхнікі — на 13,4%, седлавых цягачоў — на 43,9%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG