Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: «Трагедыя з самалётам — гэта вынік палітыкі Пуціна»


Уладзімер Някляеў — былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі — заявіў «Свабодзе» пра трагедыю ў небе Данбасу:

«Безадносна да таго, хто канкрэтна націснуў кнопку на пульце кіраваньня той ракетай, якая зьбіла пасажырскі самалёт з дзецьмі, жанчынамі і мужчынамі над тэрыторыяй Украіны (хоць, ужо відавочна), гэта вынік дзеяньняў Расеі, гэта вынік яе вайны супраць Украіны, гэта вынік палітыкі Пуціна.

Калі да гэтага моманту многія вагаліся (і сам я, дарэчы, вагаўся), каб называць тых людзей, якія ваююць нібыта за сваю рускасьць у Данеччыне і Луганшчыне, то цяпер яны цалкам пападаюць пад вызначэньне „тэрарысты“, якое сфармуляванае міжнароднымі прававымі нормамі. І на маю думку, рэакцыя міжнароднай супольнасьці павінна быць адпаведнай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG