Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску будуць вырабляць расейскія «Тыгры» і «Торы»


Браняваныя машыны "Тыгр".
Браняваныя машыны "Тыгр".

Кантрольны пакет акцый Менскага завода колавых цягачоў хутка прададуць расейцам.

Улады Беларусі завяршаюць ацэнку актываў Менскага завода колавых цягачоў перад продажам «РТ-Аўта», паведаміў генэральны дырэктар МЗКЦ Віталь Воўк.

«У нас ёсць партнэр — „РТ-Аўта“, іншага на сёньняшні дзень няма. Мы вядзем працы ў адпаведнасьці з узгодненым плянам, ацэнка актываў у стадыі завяршэньня», — цытуе гендырэктара Віталя Воўка БелТА.

Дамоўленасьць аб продажы пакета акцыяў ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» расейскаму ААТ «РТ-Аўта» (даччыная структура карпарацыі «Ростехнологии») была дасягнутая ў канцы 2013 году. Гаворка ішла аб продажы кантрольнага пакета акцыяў (75% мінус 1 акцыя) па выніках правядзеньня дадатковай эмісіі. Сродкі інвэстара меркавалася накіраваць на мадэрнізацыю і тэхнічнае пераабсталяваньне.

У траўні 2014 году першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка адзначыў, што беларускі бок павінен «выразна бачыць і атрымаць адказ ад расейскага боку, якая лінейка тэхнікі будзе вырабляцца на МЗКЦ». Ён зьвярнуў увагу, што прадпрыемства распрацавала ўласную праграму разьвіцьця, разьлічаную да 2020 году.

Згодна з праграмай ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй да 2020 году, у 2014–20 гадах МЗКЦ будзе пастаўляць машынакамплекты для зборкі легкавых браніраваных аўтамабіляў тыпу «Тыгр» расейскаму ТАА «Ваенна-прамысловая кампанія». Гэтыя «Тыгры» сталі вядомымі сваім удзелам у акупацыі расейцамі ўкраінскага Крыму.

Апрача таго, у 2013–2020 гадах заплянавана пастаўка спэцыяльных шасі пад мантаж абсталяваньня аўтапалівазапраўшчыкаў і аўтацыстэрнаў. Таксама МЗКЦ паставіць зэнітныя ракетныя комплексы «Тор-М2Э» 9К31МК кампаніі «Рособоронэкспорт» і спэцыяльныя шматвосевыя колавыя шасі пад мантаж узбраеньня і ваеннай тэхнікі — цэламу шэрагу расейскіх прадпрыемстваў у сфэры ВПК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG