Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча замірыцца ў гандлі з Украінай


Украінскія прысмакі ў беларускай краме
Украінскія прысмакі ў беларускай краме

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў сытуацыю па ўвядзеньні мыта на некаторыя ўкраінскія тавары, якія паступаюць на тэрыторыю Беларусі, і захады ў адказ з боку Ўкраіны.

Афіцыйны прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі заявіў:

«Крокі, якія мы зрабілі, ня мелі антыўкраінскага характару і тым больш не былі недружалюбнымі. Беларускі бок цяпер робіць захады па дээскаляцыі гэтай сытуацыі. Мы спадзяёмся, што ўкраінскі бок, у сваю чаргу, таксама адрэагуе на сытуацыю, якая склалася».

Украіна днямі ўводзіць новае мыта на шэраг беларускіх тавараў у адказ на «дыскрымінацыйныя і несяброўскія дзеяньні Беларусі» ў адносінах да ўкраінскіх вытворцаў напояў і прадуктаў харчаваньня. Спэцыяльнае мыта да шэрагу тавараў мае прымяняцца да 31 сьнежня 2016 году. Рашэньне ўступае ў сілу праз 10 дзён з моманту апублікаваньня, то бок 26 ліпеня.

На беларускія аўтамабільныя, аўтобусныя пакрышкі, а таксама шыны для выкарыстаньня на сельскагаспадарчых або лесагаспадарчых транспартных сродках Украіна ўводзіць мыта ў памеры 60,05% ад мытнага кошту. На лядоўні беларускай вытворчасьці — спэцмыта ад 55,29% да 60,05% у залежнасьці ад аб’ёму халадзільных камэр.

На электрычныя лямпы, мінэральныя і хімічныя ўгнаеньні з утрыманьнем азоту, фосфару і калію, а таксама на малако, вяршкі, ёгурты, кефір, сьметанковае масла, кандытарскія вырабы з цукру, шакаляд і мучныя прысмакі, якія імпартуюцца зь Беларусі, мыта мае складаць 55,29% ад мытнага кошту гэтай прадукцыі.

На беларускае соладавае піва Ўкраіна ўводзіць мыта ў памеры 60,05% ад мытнага кошту.

З 1 траўня Беларусь увяла ліцэнзаваньне імпарту піва з-за межаў Мытнага саюзу. Украінскія вытворцы піва назвалі гэта дыскрымінацыйным і паведамілі, што ў Беларусі ад іх запатрабавалі падвысіць розьнічную цану на сваю прадукцыю больш як удвая, што аўтаматычна робіць украінскае піва неканкурэнтаздольным на беларускім рынку. Аналягічныя захады Беларусь ужыла і адносна ўкраінскіх кандытарскіх вырабаў.

Паводле дадзеных Дзяржаўнай фіскальнай службы Ўкраіны, у першым паўгодзьдзі 2014 году Беларусь паставіла ва Ўкраіну малака і вяршкоў на 1,3 млн даляраў, што складае 46% ад агульнага імпарту гэтай прадукцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG