Галіна Абакунчык, Менск Рашэньнем Менгарвыканкаму ад суботы, 10 ліпеня, на 20% падвышаецца кошт праезду на ўсе віды гарадзкога транспарту Менску. Так, калі сёньня адна паездка ў тралейбусе ці мэтро каштуе 250 рублёў, то ад заўтра на гэта патрэбна будзе выдаткаваць на 50 рублёў больш. Адпаведна, для ільготнікаў адзін квіток абыдзецца ў 150 рублёў, а талёнчык, набыты ў вадзіцеля, для ўсіх грамадзянаў будзе каштаваць – 350 рублёў. Чым тлумачаць цяперашняе падвышэньне коштаў прадстаўнікі сталічных уладаў?