Апошнія гады ў беларускіх крамах зьявілася шмат імпартных кандытарскіх вырабаў. Гэта пераважна расейская й украінская прадукцыя. Як на гэта рэагуюць беларускія пакупнікі, якія добра памятаюць час, калі на беларускім рынку амаль не было імпартных слодычаў? Вось што мне адказалі спажыўцы на адным са сталічных рынкаў на пытаньне, якія цукеркі яны набываюць часьцей.
(Спадарыня: ) “Смачныя. Заўсёды прашу пакаштаваць. Але, канечне ж, перавагу аддаю беларускаму тавару”.
(Пэнсіянэр: ) “А якія трапяцца па грашох. На якія маю грошы, – тыя й набываю. Мы заўсёды жылі як адзіны народ, і нашая радзіма паўсюль аднолькавая”.
(Спадарыня: ) “Беларускія. Мне падаецца, яны смачнейшыя”.
(Спадар: ) “Цікавей, канечне ж, калі яны смачныя. З карамэлі я набываю нашыя “рачкі”. Шкада, што няма нашай старой забытай “халвічнай”. Ну а ўкраінскія, накшталт “міс”, якія цяпер зьявіліся, мне не падабаюцца. Больш падабаюцца малочныя й кававыя”.
(Спадарыня: ) “Я расейскія цукеркі чакалядныя вельмі люблю фабрыкі “Расія”. Але мне падаецца, што цяпер беларускія таксама не саступаюць”.
Паводле статыстыкі, расейскі ды ўкраінскі чакаляд, карамэль ды печыва ў Беларусі набываюць у нас усё болей. Канцэрн “Белдзяржхарчпрам” і прадпрыемства “Сладушка” канстатуюць: за мінулы год імпарт карамэлі павялічыўся на 97 адсоткаў, чакаляду – на 96, а імпарт печыва цягам апошніх двох гадоў вырас ажно на 387 адсоткаў. Пазыцыі беларускіх кандытараў тым часам пахіснуліся. Так, вытворчасьць карамэлі зьнізілася на 15 адсоткаў, а таварныя запасы ўзрасьлі да 180 адсоткаў. На сёньняшні дзень расейскія кандытары займаюць амаль траціну беларускага рынку.
Як захады беларускага МЗС ацэньваюць беларускія кандытары? Першая намесьніца генэральнага дырэктара фабрыкі “Камунарка” Надзея Рулінская ад камэнтароў устрымалася, спаслаўшыся на недахоп інфармацыі. Галоўны тэхноляг гомельскай фабрыкі “Спартак” Сьвятлана Тачыліна сказала, што вітае гэтыя захады, бо яны, на ейную думку, вельмі дапамогуць айчынным вытворцам абараніцца ад расейскіх канкурэнтаў.
(Тачыліна: ) “Паводле маркетынгавых дасьледаваньняў, 97 адсоткаў рынку – гэта толькі іхная прадукцыя, расейская. І толькі тры адсоткі – украінская й беларуская. Толькі тры адсоткі рынку. А ў нас? Людзі ў нас зь невялікімі прыбыткамі: калі ляжыць чакаляд, які каштуе тысячу, і ляжыць чакаляд коштам тысяча дзьвесьце, то яны возьмуць за тысячу. У іх жа няма ўсьведамленьня, што гэта – не чакаляд”.
Спадарыня Тачыліна патлумачыла, што ў расейскіх чакалядных цукерак, напрыклад, ніжэйшы сабекошт, бо ў тамтэйшых вытворцаў іншыя тэхналягічныя патрабаваньні: інгрыдыенты абыходзяцца ім таньней, таму што выкарыстоўваюцца замяняльнікі.
Эканаміст Міхал Залескі лічыць, што праблема тут палягае найперш у няздольнасьці беларускай харчовай прамысловасьці скарачаць вытворчыя выдаткі.
(Залескі: ) “Ні калгасная сыстэма, ні нашая сыстэма падаткаабкладаньня – і наагул сыстэма дзейнасьці прадпрыемстваў – неспрыяльныя для таго, каб канкураваць адкрыта з замежнымі эканомікамі ў галіне харчовай вытворчасьці. І вось тут дзяржава прыходзіць на дапамогу. Калі мы гаворым, што ў нас дзяржаўнае рэгуляваньне робіцца ўсё больш і больш шырокім, то гэта якраз прыклад удзелу дзяржаўных рэгуліроўшчыкаў у забесьпячэньні зусім патрыятычнай рэчы – разьвіцьця нашай вытворчасьці”.
Расейскія вытворцы кандытарскіх вырабаў сытуацыі пакуль ніяк не камэнтуюць. Аднак вядома, што на экспарт у Беларусь ідуць ня надта значныя аб’ёмы іхнай прадукцыі. Адметна, што цягам некалькіх мінулых гадоў беларускія вытворцы ўжо спрабавалі з дапамогай адміністратыўных забарон адгарадзіцца ад канкурэнцыі з боку расейскіх бровараў. “Піўная” вайна выклікала шмат рэзкіх заяваў і пагроз расейскіх палітыкаў – і ўрэшце завяршылася паразай беларусаў.