Літаральна ўвесь сьвет ведае пра так званую справу хабарніцтва ў дачыненьні былога рэктара Гомельскага мэдінстытуту, прафэсара Юрыя Бандажэўскага. Цяпер крымінальная справа пра хабарніцтва распачатая ў дачыненьні чальцоў прыёмнай камісіі Гомельскага мэдычнага вучылішча.
Супрацоўнікі аддзелу барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю абласной управы міліцыі затрымалі 45-гадовую жанчыну ў момант перадачы ёй 1000-даляравага хабару. Палову валюты атрымала адна з чальцоў прыёмнай камісіі за залічэньне ў вучылішча патрэбнага абітурыента. У абедзьвюх жанчын узятая падпіска пра нявыезд. Справу дасьледуе цяпер пракуратура Цэнтральнага раёну.
Аднак хабарніцтва ў мэдвучылішчы нельга ніяк параўноўваць са справай прафэсара Бандажэўскага. Ягоная справа палітычна матываваная, а ў мэдвучылішчы мае месца звычайнае хабарніцтва. Цяпер у Гомелі праходзіць яшчэ адзін даволі гучны судовы працэс пра хабарніцтва – у дачыненьні выкладчыкаў дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны.
У хабарніцтве абвінавачваюцца 9 чалавек, у тым ліку два прарэктары, дэкан, загадчыкі катэдраў і лябарантка. Большасьці зь іх прад’яўлена абвінавачваньне пра атрыманьне хабару ў складзе арганізаванай групы. Сьледзтва сьцьвярджае, што агулам супрацоўнікі ўнівэрсытэту атрымалі ад бацькоў абітурыентаў у якасьці хабару 150 тысячаў даляраў.
А як рэагуюць на такі вось росквіт хабарніцтва шараговыя людзі? Самае парадаксальнае, што людзі не зьдзіўляюцца пытаньню пра хабарніцтва ў навучальных установах. Зрэшты, гэтаксама, як і ў іншых сфэрах. Але многія гараджане лічаць, што з прычыны хабарніцтва існуе і нераўнапраўе ў атрыманьні вышэйшай ці сярэдняй спэцыяльнай адукацыі. Вось адно з найбольш характэрных меркаваньняў гараджанкі:
(Гараджанка: ) “У каго грошы ёсьць, той і дае хабар. У каго няма, то і нармалёвае дзіця ў яго не паступіць без хабару. Няма чаго даць! Таленавітыя ёсьць, але сядзяць дома, бо грошай няма. А калі яны ёсьць, то і тупіца паступіць. Будзе вучыцца ці не, але за грошы дыплём атрымае”.
Як выкараняць хабарніцтва, раіць гамяльчук маладога ўзросту:
(Гамяльчук: ) “Розуму свайго не хапае, даюць грошы. Нармалёвыя таленавітыя дзеці самі паступаюць. Таго, хто бярэ, трэба караць так, каб іншыя думалі, браць ці не. Заробку, я думаю, у выкладчыкаў хапае. Апрача выкладчыцкай працы, яны займаюцца рэпэтытарствам. За гэта падаткі ня сплачваюць. Так што, выбачайце, грошай у выкладчыкаў хапае”.