З пачатку году ў крамы Гомельскай вобласьці суседзі завезьлі блізу 2 мільёнаў літраў гарэлкі. Больш за ўсё ў гэтым накірунку шчыруе менскі гарэлачны завод “Крышталь”, а таксама аналягічныя прадпрыемствы Магілёўскай, Гарадзенскай ды Берасьцейскай абласьцей.
Гарэлачная экспансія суседзяў гняце гомельскіх вытворцаў. Але чаму ў такім разе гамельчукам не прадаваць сваю гарэлку Менску, Магілёву – усім тым, хто прывозіць яе ў рэгіён? Вось што я пачуў ў адказ на гэтую прапанову ад начальніцы аддзелу збыту Іны Палхоўскай:
(Палхоўская: ) “У другіх абласьцях існуюць вусныя забароны на ўвоз “чужой” прадукцыі. Гандаль у Менску, Магілёве, Горадні зарыентаваны на абарону сваіх вытворцаў. Буйныя гандлёвыя арганізацыі – да прыкладу, “Салігорскгандаль”, “Слуцкгандаль”, “Бабруйскгандаль” – не бяруць і скрыні нашай гарэлкі. Тое ж самае можна казаць пра Кобрын, Полацак, шэраг іншых гарадоў. Тамтэйшыя мясцовы кіраўнікі гандлю правяраюць крамы і пад пагрозаю звальненьня забараняюць прадаваць гарэлку “не сваіх” вытворцаў. Такіх лішкаў вырабленай гарэлкі не было ніколі. Многія проста паводле завядзёнкі купляюць менскую. Разважаюць так: яна, маўляў, са сталіцы, значыць, выдатнай якасьці. Гомельскай мы ўжо напіліся. Яна была і будзе заўсёды, а менскай і берасьцейскай можа і ня быць”.
А можа, справа не ў забароне, а ў якасьці сьпіртовых напояў, што выпускаюць гамельчукі? Рынак – ён і для гарэлкі рынак: лепшую – бяруць, горшая – застаецца... Таму ўчора каля крамаў я высьвятляў у гараджанаў, якую гарэлку яны ахвотней купляюць. Вось адзін найбольш характэрны адказ:
(Спадар: ) “Менская гарэлка мякчэйшая. Гомельская – яна жорсткая. Яе піць гідка. Галава баліць, а пасьля менскай – не. Менчукі не эканомяць на фільтрах. Гамельчукі доўга іх не мяняюць. Таму ў іх сьпірт-сырэц ідзе, а не гарэлка”.
Дадам, што за першае паўгодзьдзе ў рэгіёне насельніцтву рэалізавана 5,7 мільёна літраў сьпіртовых напояў. На душу насельніцтва гэта складае амаль 4 літры.