Усё кіраўніцтва канцэрну “Белэнэрга” яшчэ знаходзіцца ў Маскве, дзе падпісала кантракт з закрытым акцыянэрым таварыствам “Интер РАО ЕЭС” на пастаўку да канца гэтага году 2,5 мільярда кіляват-гадзінаў электраэнэргіі.
Штогод Беларусь спажывае каля 34 мільярдаў кіляват-гадзінаў, зь іх 26 мільярдаў вырабляецца на беларускай тэрыторыі, а астатняе звычайна было пастаўкамі з Расеі ды Літвы. Для Расеі “Белэнэрга” цягам апошніх гадоў было найбуйнейшым пакупніком электрычнасьці — аб’ём паставак складаў ад 3 да 5 мільярдаў кіляват-гадзінаў.
Летась электрычнасьць куплялі ў Расеі, плаціўшы 1,68 амэрыканскага цэнта за кіляват-гадзіну. Сёлета расейскія вытворцы выставілі “Белэнэрга” тарыф 2,16 цэнта. Паўгоду таму, 1 лютага, пастаўкі былі цалкам спыненыя. І вось цяпер падпісаны новы кантракт.
Прэсавая сакратарка беларускага Міністэрства энэргетыкі Лілія Дулінец пацьвердзіла Радыё Свабода, што апоўначы пастаўкі электрычнасьці з Расеі аднавіліся, аднак адмовілася назваць узгоднены тарыф, спаслаўшыся на камэрцыйную таямніцу.
На тое самае спаслаліся ў Маскве. Аднак “ЕЭС России” нагадвае, што “было вымушанае з 1 студзеня 2004 году абвесьціць пра падвышэньне цаны на электраэнэргію для Беларусі ў зьвязку з тым, што Фэдэральная служба тарыфаў павялічыла сеткавы тарыф на перадачу электраэнэргіі ў экспартных мэтах”. Таму, кажуць у Маскве, цана электраэнэргіі й не магла быць прадметам перамоваў зь “Белэнэрга”.
Незалежны экспэрт у галіне энэргетыкі Валянцін Мацкевіч мяркуе, што падпісаньне кантракту на імпарт электрычнасьці з Расеі было выкліканае наступнымі прычынамі:
(Мацкевіч: ) “Нашы электрычныя магутнасьці ў Беларусі — пэўная частка энэргаблёкаў, абсталяваньня — павінны праходзіць рамонты. Другі момант такі: кошт электраэнэргіі, якую прадае “ЕЭС России”, і той, што вырабляецца тут на прыродным газе, які пастаўляе “Газпром”, фактычна аднолькавыя. У такім выпадку Міністэрства энэргетыкі магло пайсьці на гэты крок”.
Беларускі ўрад казаў, што калі Расея ня зьменшыць цэнаў, дык будзе больш выгадна вырабляць уласную энэргію — на мазуце, — кошт якой будзе амаль такі самы, а яшчэ павялічыцца попыт на мазут беларускіх заводаў і адпаведна вырастуць сумы сабраных падаткаў — на 119 мільярдаў рублёў.
Але эканаміст Валер Дашкевіч зазначае, што мазут у Беларусі збольшага імпартны і вырабляюць яго з давальніцкай сыравіны, а потым вяртаюць назад. Да таго ж, цывілізаваны сьвет даўно ня спальвае нафтапрадуктаў дзеля атрыманьня электрычнасьці.