Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Gazeta Wyborcza”: у Беларусі квітнее пірацкая канфіскацыя тавараў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскі штодзёньнік “Gazeta Wyborcza” зьмяшчае сёньня вялікі матэрыял “Гаспадарчае пірацтва ў Беларусі”, у якім гаворка ідзе пра канфіскацыі тавараў беларускімі мытнікамі.

“Gazeta Wyborcza” піша, што кожны замежнік, які зьбіраецца пачаць бізнэс у Беларусі, мусіць спачатку наведаць шматлікія беларускія крамы, дзе прадаецца канфіскаваны тавар, бо ў адной з гэтых крамаў можа лёгка апынуцца і ягоная маёмасьць.

Польскі штодзёньнік адзначае, што “пірацкая” канфіскацыя тавараў, якія перавозяць транзытам праз краіну, у Беларусі квітнее. “Пірацкая”, бо краіна займаецца дакладна тым, чым займаліся піраты ў сярэднявеччы, якія пільнавалі купцоў на гандлёвых шляхах, каб іх абрабаваць.

“Беларускія мытнікі становяцца ўсё больш драпежнымі. 4 гады таму яны пакаралі ўладальнікаў тавараў, якія ўвозілі іх у Беларусь, на суму 15 мільёнаў даляраў. У 2003 годзе гэта было ўжо амаль 100 мільёнаў.

Адмыслоўцы лічаць, што вартасьць таго, што не даяжджае, патрапіўшы ў Беларусь, да свайго пункту прызначэньня ў Расеі ці Заходняй Эўропе, складае прыкладна 450 мільёнаў даляраў – амаль 10% усяго бюджэту краіны. “Прычым невядома, куды гэтыя грошы ідуць, бо невядома, хто канкрэтна займаецца дастаўкай канфіскаваных тавараў у крамы, а ніякіх адкрытых аўкцыёнаў па іх продажы таксама няма”, піша “Gazeta Wyborcza”.

Штодзёньнік адзначае, што масавыя канфіскацыі – гэта ня толькі салідны прыбытак, але й сродак прапаганды, бо праз гэта ўлады паказваюць, што яны “дбаюць пра народ” – адбіраюць у заможных бізнэсоўцаў і даюць простым людзям.

“Gazeta Wyborcza” распавядае таксама пра захады беларускіх мытнікаў, якія канфіскавалі напярэдадні амаль на 2 мільёны даляраў сыравіны у польскай фірмы “Inco Food” – рэзыдэнта свабоднай эканамічнай зоны “Брэст”.

Справай фірмы заняўся нават віцэ-прэм’ер і міністар гаспадаркі Польшчы Ежы Хаўзнэр, аднак, як піша газэта, калі браць пад увагу лёгкасьць, зь якой беларускія суды прымаюць рашэньні ў падобных справах, маёмасьць прадпрыемства “Inco Food” – а гэта мільёны даляраў – можа вельмі проста ператварыцца ў чарговы “канфіскат”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG