Усяго пытаньняў было чатыры, і кожнае зь іх, паводле словаў прадстаўнікоў Народнай Грамады, так ці інакш тычылася праграмных накірункаў дзейнасьці гэтай партыі. На пытаньне “ці падтрымліваеце Вы адмену ўсеагульнай кантрактнай сыстэмы?” больш за 79 адсоткаў апытаных адказалі “так”. 87 з паловай адсоткаў паведамілі, што іхні цяперашні заробак не адпавядае выдаткам на камунальныя паслугі. Прыкладна столькі ж апытаных берасьцейцаў выказаліся за тое, каб Беларусь была ў адзінай Эўропе і мела дабразычлівыя адносіны з Расеяй.
І, нарэшце, яшчэ адно пытаньне мела спэцыфічны мясцовы характар: жыхарам Берасьця прапанавалася адказаць, ці патрэбны памежны пешаходны пераход паміж іхнім горадам і польскім мястэчкам Тэрэспаль. Дарэчы, да пачатку другой сусьветнай вайны такі пераход існаваў. Дык вось, амаль 75 адсоткаў апытаных лiчаць, што варта спрыяць умовам, каб у Польшчу можна было пайсьці пешшу.
На пытаньні, што задавалі сацыял-дэмакраты, адказалі 2875 мясцовых жыхароў. Зараз, падсумаваўшы вынікі апытаньня, сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада пераканаліся, што грамадзкасьць вельмi хвалюе і праблема коштаў камунальных паслугаў пры цяперашніх заробках, і праблема абавязковых кантрактаў (асабліва ў бюджэтных арганізацыях). Але і пашырэньне Эўразьвязу таксама не пакiдае берасьцейцаў абыякавымі. Вось што, напрыклад, паведаміў старшыня абласной арганізацыі гэтай партыі Анатоль Ляўковіч:
(Ляўковіч: ) “Абапіраючыся на вынікі гэтага апытаньня, мы будзем прапаноўваць уладам Беларусі i Польшчы адчыніць пешаходны памежны пераход паміж Берасьцем і Тэрэспалем. Безумоўна, мы ў сваёй выбарчай кампаніі ў парлямэнт будзем абапірацца на адзін з важнейшых пунктаў нашай стратэгіі – эўрапейскі выбар. Бо абсалютная большасьць берасьцейцаў, як мы зараз высьветлілі, таксама падтрымлівае гэты эўрапейскі выбар”.
Самі сябры партыі і іхнія сем’і ня бралі ўдзел у апытаньні. Таму сацыял-дэмакраты спадзяюцца, што ягоныя вынікі сьведчаць пра сапраўдны настрой грамадзтва і што гэта можа адбіцца на выніках сёлетніх выбараў.