У сярэдзіне чэрвеня праект пастановы пра адмену ліцэнзаваньня імпарту расейскага піва ад 1 ліпеня 2004 году быў ухвалены на прэзыдыюме Савету міністраў. Аднак мясцовыя вытворцы запатрабавалі ад ураду дадатковых захадаў у справе папярэджаньня вольнага завозу замежнага піва — найперш з Расеі. Як канстатуюць прадстаўнікі некаторых піўзаводаў, для беларускіх бровараў такая канкурэнцыя раўназначная пагібелі. Кіраўніцтва Саюзу расейскіх півавараў, у сваю чаргу, лічыць, што стварэньне штучных перашкодаў на шляху канкурэнтаў не ўпрыгожвае кіраўніцтва краіны.
Сустаршыня Саюзу расейскіх півавараў Аляксей Кочатаў навіну пра адтэрміноўку ў справе скасаваньня піўных ліцэнзыіяў сустрэў з неразуменьнем:
(Кочатаў: ) “Цяжба з нагоды прыняцьця беларускім бокам нетарыфных формаў абароны рынку цягнецца даволі значны час. Яшчэ два гады таму Беларусь увяла абавязковы задатак пад вываз тары, абавязала пастаўляць піва праз склады часовага захоўваньня, потым — гэтае ліцэнзаваньне, маркіроўка… Цяпер мы зноў вымушаныя накіраваць ліст у расейскае Мінэканомразьвіцьця, каб яно па сваёй лініі зрабілі афіцыйныя запыт у адпаведныя беларускія інстанцыі”.
Зацікаўленыя беларускія ведамствы перакідваюць адказнасьць за тармажэньне ў прыняцьці рашэньняў адзін на аднаго. У Міністэрстве гандлю кажуць, што апошняе слова павінен сказаць Савет міністраў, ва ўрадзе спасылаюцца на нюансы зь мясцовымі вытворцамі: маўляў, бровары перакананыя, што адчыняць піўныя шлюзы з Расеяй заўчасна і небясьпечна.
Вось якога меркаваньня камэрцыйны дырэктар Рэчыцкага піўзаводу Аляксандар Гарай:
(Гарай: ) “Рэчыцкі бровар вітае канкурэнцыю раўнапраўную. Будзе ліцэнзаваньне ці не — ценевага піва ўсё роўна застаецца вельмі шмат. Усё гэта відаць па цэнавай палітыцы на расейскія гатункі: дзе яно празрыста завезенае, а дзе — не. Я ня ведаю, якой павінна быць сыстэма кантролю за ўвозам і абаротам расейскага ці ўкраінскага піва (хоць апошняе, натуральна, мусіць адсочваць мытня). Зірнеце на статыстыку: летась увезена дзесьці 500 тысячаў дэкалітраў. А ўсе вытворцы цьвердзяць: увозіцца да 10 мільёнаў дэкалітраў, тады як у Беларусі варыцца 20 мільёнаў! Траціна на рынку — расейскае піва. Таму нейкая сыстэма кантролю павінна існаваць дзеля таго, каб не было нелегальнага абароту. Бо гэта скрайне шкодна”.
Пастаўшчыкі замежнага піва ў Беларусь рэвалюцыйнасьці захадаў у адмене ліцэнзаваньня імпарту гэтага напою не перабольшваюць. І хоць ліцэнзія здымае цяжар дадатковай аплаты на 17 базавых велічыняў, выдаткі з гэтым не зьнікаюць. Па-ранейшаму абяцаюць захаваць мэханізм увозу праз склады часовага захоўваньня з абавязковай маркіроўкай у падатковых органах таварна-транспартных накладных, а таксама ўводзіцца абавязковае суправаджэньне партыі імпартаванага тавару наўпрост да аб’екту розьнічнага гандлю.