Паведамляючы навіну ўкраінскаму прэзыдэнту, Уладзімер Пуцін сказаў, што для Расеі гэта быў дастаткова складаны крок, бо ён азначае страты для расейскага бюджэту. На пачатку жніўня парлямэнт Расеі ўхваліў папраўкі да Падатковага кодэксу, паводле якіх экспарт нафты й газу ў краіны СНД перастане абкладацца падаткам 18%. Гэты прынцып дзейнічаў і ў стасунках Расеі з краінамі “далёкага замежжа”. Маскоўскія крыніцы паведамляюць, што адзіным выняткам цяпер застанецца Беларусь. Для яе прынцып краіны паходжаньня, а значыць і падатак на даданую вартасьць, які бярэцца ў расейскі бюджэт, будзе скасаваны толькі пасьля падпісаньня міжурадавых пагадненьняў аб ускосных падатках.
Менскі эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць, што такім крокам прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сьведчыць павагу да незалежнай Украіны ды іншых дзяржаваў СНД і дэманструе, што праект адзінай эканамічнай прасторы больш важны для Масквы, чымсьці так званая саюзная дзяржава зь Беларусьсю.
(Раманчук: ) “Пуцін і ўрад Расеі ня маюць ключу да беларускай эканамічнай палітыкі, да таго, як працягваць стасункі ў Беларусі, робяць прэфэрэнцыі для Ўкраіны, а Беларусь ёсьць аўтсайдэрам. А калі яна прыме вось гэтыя эканамічныя правілы гульні, тады Пуцін, безумоўна, падпіша іх”.
Страты расейскага бюджэту ад пераходу на новы прынцып спагнаньня падаткаў у гандлі з краінамі СНД ацэньваюцца на 40 мільярдаў расейскіх рублёў, то бок больш за 1 мільярд эўра.