Аляксандр Лукашэнка даўно зьбіраўся нанова нацыяналізаваць Сьветлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат. Пра тое, што акцыі цэлюлозна-кардоннага камбінату будуць забраныя, і камбінат стане дзяржаўным, Аляксандр Лукашэнка абвясьціў яшчэ ў чэрвені мінулага году, калі быў у Сьветлагорску. Толькі на такіх умовах кіраўнік дзяржавы пагаджаўся выдаткаваць 15 мільёнаў даляраў на завяршэньне будаўніцтва другой чаргі заводу па вырабе бісульфітнай нябеленай цэлюлозы. Гэта паспрыяла б падвышэньню выпуску кардонных вырабаў, у тым ліку і на экспарт.
Пазьней у канцэрне “Беллеспаперапрам” заяўлялі, што паводле распараджэньня ўраду крэдыт у памеры 11 мільярдаў беларускіх рублёў пад 34 адсоткі гадавых і звыш 9 з паловаю мільёнаў даляраў ЗША пад 12 адсоткаў гадавых выдзяляе Сьветлагорскаму камбінату “Белпрамбудбанк”.
Аднак завяршыць будаўніцтва другой чаргі заводу па вырабу цэлюлозы сьветлагорцы ня могуць з прычыны нястачы сродкаў. Распавядае начальніца фінансавага аддзелу, старшыня назіральнай рады акцыянэрнага таварыства “Сьветлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат” Ганна Каштанава:
(Каштанава:) “У нас сваіх грошай недастаткова. Мы шукалі інвэстараў і зараз іх шукаем. Калі прыяжджаў прэзыдэнт, мы расказалі яму пра свае праблемы. Цяпер пытаньне ставіцца па-іншаму: каб усе інвэстары бралі ўдзел у рэканструкцыі, у тым ліку і прыватныя асобы”.
Выглядае, што абяцаных кіраўніком дзяржавы сродкаў няма, а знайсьці многіх уладальнікаў акцыяў камбінату, якія б фінансава паспрыялі рэканструкцыі, зусім ня проста. Кіраўнік дзяржавы мае рацыю, калі кажа, што мы ня можам укладваць народныя грошы ў рэканструкцыю, а хтосьці потым будзе атрымліваць ад прадпрыемства прыбытак. Але тут важна зразумець яшчэ адну акалічнасьць: падчас шматлікіх заяваў акурат вышэйшых кіраўнікоў пра стварэньне саюзнай дзяржавы значная доля акцыяў апынулася ў суседняй Расеі. Сьведчыць Ганна Каштанава:
(Каштанава: ) “Калісьці гэта былі расейскія інвэстары – маскоўскі банк “Менатэп”. Пазьней акцыі раздрабнілі, падзялілі паміж трыма фірмамі. Гэткая доля спасьцігла ня толькі наш камбінат, але і іншыя створаныя акцыянэрныя таварыствы. Аднаго інвэстара мы бачылі, ён прыяжджаў да нас. Іншыя выдалі даверанасьці на свае акцыі. Мы ведаем гэтых людзей. Яны за рэканструкцыю. І фірмы, што валодаюць акцыямі, мы ведаем. Гэта “Бушэл Карпарэйшэн”, “Даміно Асацыяль”, кампанія “Ітана Сацыяль”. Яны сёньня зарэгістраваныя ў афшорных зонах”.
Што да беларускіх уладальнікаў акцыяў, то іх доля надзвычай малая. Тры тысячы акцыянэраў з усёй рэспублікі, у тым ліку і рабочых камбінату, валодаюць 12-цю адсоткамі акцыяў.
Летась Аляксандр Лукашэнка раіў рабочым не крыўдаваць, калі і гэтыя 12 адсоткаў акцыяў, што належаць калектыву, ён таксама забярэ. Дывідэндаў на іх усё роўна няма. Гэтая рэшта акцыяў можа таксама апынуцца, як выказаўся кіраўнік дзяржавы, “у якогасьці расейскага замежнага чалавека”.
А вось што мяркуюць на гэты конт рабочыя камбінату:
(Генадзь, рабочы: ) “Калі будзе перадзялёжка, тыя, што ў афшоры, ніяк не пацерпяць. Пацерпім мы. Мы жывем усе ад палучкі да палучкі”.
Калі цэлюлозна-кардонны камбінат будзе вернуты дзяржаве, а акцыянэрнае таварыства зьліквідаванае, як таго патрабуе Лукашэнка, ці не пашкодзіць гэта іміджу краіны? У такім разе любы замежны інвэстар тройчы падумае, каб не ўкладваць свае грошы. Зрэшты, інвэстараў у Беларусі, у тым ліку і ў Гомельскім рэгіёне, катастрафічна не хапае. У мінулую пятніцу рэгіянальны фонд дзяржаўнай маёмасьці выставіў на аўкцыён дзяржаўныя пакеты акцыяў 21 прадпрыемства – у прыватнасьці, Гомельскага мясакамбінату, швейнага прадпрыемства “Гамельчанка”, заводу “Тэрмапласт” ды іншых. І што? Аўкцыён у другі раз сарваўся. Не знайшлося ахвочых набыць акцыі ні сярод сваіх, ні сярод замежнікаў.