Зьнікненьне жоўтых маршрутных таксі маркі “Мэрсэдэс-Бэнц” выклікала сапраўдны пярэпалах на прыпынках: сталыя пасажыры аднаго з найбольш зручных відаў транспарту не жадаюць перасядаць у перапоўненыя аўтобусы. Што насамрэч сталася зь мікрааўтобусамі “Міндаўг”? На жаль, у прыёмнай кіраўніка прадпрыемства Аляксандра Трухановіча ўвесь тыдзень працуе толькі аўтаадказьнік.
(Аўтаадказьнік: ) “Зараз мы ня можам вам адказаць. Адпраўце факс ці пакіньце паведамленьне пасьля гукавога сыгналу”.
А вось у Вышэйшым гаспадарчым судзе патлумачылі: “Міндаўг” ня выканаў лізынгавых пагадненьняў зь нямецкім канцэрнам “Крайсьлер-Даймлер”, за што і пацярпеў. Вось што сказаў старэйшы судовы выканаўца Аляксандар Арлоў:
(Арлоў: ) “Вышэйшы гаспадарчы суд вынес рашэньне, у адпаведнасьці зь якім абавязаў “Міндаўг” перадаць 200 аўтамабіляў канцэрну “Крайсьлер-Даймлер”. Цяпер усе 200 мікрааўтобусаў “Мэрсэдэс-Бэнц” знаходзяцца на складзе часовага захоўваньня. Усё пытаньне цяпер у тым, каб нямецкі бок іх прыняў, паколькі машыны хоць адносна і новыя, але ж працавалі ва ўзмоцненым рэжыме. Такім чынам, рашэньне ёсьць, і “Міндаўг” пакуль усё добраахвотна выконвае”.
Старшыня сталічнага саюзу прадпрымальнікаў і арандатараў Уладзімер Карагін перакананы, што дзяржава сама вінаватая ў фактычным банкруцтве буйнога аўтапрадпрыемства.
(Карагін: ) “Трухановіч вельмі добрасумленна выплачваў накладзеныя на яго фінансавыя санкцыі: было выплачана болей за 2 мільярды рублёў, альбо мільён даляраў. Але дзяржава хацела атрымаць выключна штрафы. А выплачваць лізынгавыя адлічэньні не дазвалялі. Быў арыштаваны рахунак, і ўсё здымалася на штрафныя санкцыі. Лізынг плаціць проста не давалі. Дзяржава захацела хуценька забраць грошыкі, а ў выніку страціла сотні працоўных месцаў. А яшчэ колькі падаткаў згубіла! Клясычны прыклад неабдуманай, некарэктнай працы дзяржаўнай машыны супраць суб’екту гаспадараньня. Супраць аднаго з найлепшых прадпыемстваў краіны”.
Другая прычына, паводле спадара Карагіна, — нягнуткасьць беларускага заканадаўства:
(Карагін: ) “Міндаўг” вельмі сумленна сябе паводзіў, стварыўшы вялікую колькасьць працоўных месцаў. Я гэтую сытуацыю ведаю, бо “Міндаўг” — партнэрскае прадпрыемства Саюзу прадпрымальнікаў. Да “Міндаўга” неаб’ектыўна паставіліся з прычыны супярэчлівасьці законаў. У момант узьнікненьня канфлікту адно з палажэньняў, зьвязанае з аўтаперавозкамі, можна было трактаваць па-рознаму. Яны патрапілі на злом, калі мянялася палажэньне аб ліцэнзаваньні... Трухановіч, натуральна, не ідэальны чалавек. Але, як прадпрымальнік, ён усё сваё жыцьцё прысьвяціў разьвіцьцю бізнэса. Не будаваў сабе катэджаў, а ўсё скіроўваў у прадпрыемства. Дзелавая супольнасьць яго за гэтыя якасьці вельмі паважае. Чалавек адданы справе, працаваў 20 гадзінаў на суткі”.