Як піша ўплывовае аўстрыйскае выданьне “Die Presse”, цяперашняе эканамічнае разьвіцьцё аўтакратычнай Беларусі ёсьць з гледзішча адмыслоўцаў сапраўдным цудам, бо ў гэтай краіне ад пачатку развалу СССР практычна не праводзіліся рэформы, яе прэзыдэнт кіруе дзяржавай у найлепшых савецкіх традыцыях. Тым ня менш, за першыя чатыры месяцы сёлета ўнутраны валавы прадукт вырас болей як на 10%. Венскія навукоўцы чакаюць, што гадавы паказчык прыросту складзе 8%, а ў 2005 годзе — 7%.
Калі параўнаць Беларусь зь іншымі постсавецкімі рэспублікамі, то яна мае лепшыя пазыцыі і па шэрагу іншых паказчыкаў, — піша “Die Presse”. Напрыклад, пакупніцкая здольнасьць у Беларусі ў адпаведнасьці з гадавымі даходамі на душу насельніцтва складае 9200 эўра. У той час як у Расеі гэты паказчык роўны 7800 эўра, а ва Ўкраіне —5100 эўра. У якасьці адной з прычынаў эканамічнага буму венскія экспэрты называюць высокую эканамічную дынаміку Расеі — на гэты рынак ідзе 50% экспарту краіны. Яшчэ ў савецкі час Беларусь мела рэпутацыю “мантажнага цэнтру СССР”, дзе з таннай расейскай сыравіны і энэргіі выраблялі неблагія прамысловыя тавары.
Аўстрыйская газэта “Die Presse” спасылаецца на меркаваньне венскага экспэрта з прозьвішчам Васіль Астраў. На беларускім рынку прадстаўленыя пераважна беларускія тавары. Шэсьць зьнешнеэканамічных зонаў краіны, у якіх створаныя льготы для замежнага капіталу, пакуль што мала вабяць інвэстараў. Узровень інфляцыі ў Беларусі складае цяпер 22%. Вялікія выдаткі сродкаў нэўтралізуюцца жорсткім цэнавым кантролем многіх тавараў з боку дзяржавы, — лічыць Астраў.
У выніку палітычнай і эканамічнай ізаляцыі ў Беларусь прыйшло пакуль няшмат інвэстыцыяў: усяго толькі 1,5 мільярда эўра. Аднак венскія дасьледчыкі перакананыя, што празь некаторы час Беларусь будзе мець неблагія шанцы ў гэтым кірунку. Пакуль жа, паводле навукоўцаў венскага інстытуту, адной з галоўных праблемаў краіны ёсьць драматычнае скарачэньне насельніцтва. Калі ў 1997 годзе ў Беларусі жыло 10,1 мільёна чалавек, то цяпер 9,8 мільёна, — піша “Die Presse”.