Каля 6-й раніцы беларускага часу на тэрыторыі Польшчы ў Хромне, што ў Мазавецкім ваяводзтве, перакуліўся аўтобус беларускага перавозчыка, які ехаў зь Цярэспалю да Познані.
Вядома пра трох параненых, але раненьні нязначныя. Адну дзяўчыну ўжо выпісалі пасьля праверкі стану.
Кіроўцы, як неадкладна высьветліла паліцыя, былі цьвярозыя. На месцы паліцыя высьвятляе, што прывяло да аварыі. У салёне знаходзіліся 47 пасажыраў.