«На палігоне „Лепельскі“ падчас кантрольных заняткаў па стральбе артылерыі ў выніку рыкашэту два снарады ўпалі ў возера і балота, у межах бясьпечнага аддаленьня ад бліжэйшых населеных пунктаў», — заявілі ў ведамстве.
У Мінабароны адзначылі, што шкоды і пацярпелых няма.
Днём 18 жніўня чытач «Зеркала» паведаміў рэдакцыі, што ў вёсцы Бор Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці ўпалі два снарады. Непадалёк там палігон «Лепельскі», дзе яшчэ на пачатку жніўня Мінабароны анансавала вайсковыя вучэньні. Па словах чытача, адзін са снарадаў упаў проста ў гарод, другі — у возера. Абышлося без пацярпелых. На месца здарэньня прыехалі міліцыя і МНС.