Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не выключаюць пажар. У Менску ноччу аварыйна сеў самалёт рэйса Анкара-Масква


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Паводле зьвестак тэлеграм-канала «ОтВинта», 20 жніўня ў 01:38 борт рэйса TK7968 Анкара — Масква авіякампаніі Turkish Airline не заплянавана сеў у Нацыянальным аэрапорце «Менск».

Гэтую інфармацыю парталу «Зеркало» пацьвердзілі і ў самім аэрапорце. Але дакладную прычыну экстранай пасадкі не назвалі.

Між тым служба падтрымкі авіякампаніі Turkish Airline паведаміла, што, магчыма, адбыліся тэхнічныя няспраўнасьці. Аднак дакладную прычыну так і не назвалі.

— Адзін з пасажыраў зьвязаўся са сваім сваяком і распавёў, што на борце адбылося ўзгараньне, таму яны селі ў Менску. Таксама паведамілі, што падменнага борта ня будзе і пасажыры самі павінны купіць квіткі ў пункт прызначэньня, —піша тэлеграм-канал «ОтВинта».

Некалькі пасажыраў рэйса напісалі ў твітары, што ў салёне рэзка ўпаў ціск. Пасьля чаго борт прызямліўся ў Менску.

Па словах аўтара паста, з 2 да 6 раніцы пасажыры знаходзіліся ў аэрапорце без ежы і вады, ім таксама не прапанавалі гатэль. Пазьней пасажырам прапанавалі самім купіць білеты з Менска ў Маскву (па сьцьвярджэньні пасажыраў, яны каштавалі 1000 долараў). Кампэнсацыю, паводле слоў мужчыны, будуць выплачваць ужо пасьля.

У дадзены момант, як сьведчаць дадзеныя Flightradar, самалёт усё яшчэ знаходзіцца ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG