Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пажару ў царкве ў Эгіпце загінулі больш за 40 чалавек


Каптыйская царква пасьля пажару
Каптыйская царква пасьля пажару

У выніку пажару ў прыходзе Каптыйскай праваслаўнай царквы ў працоўным квартале горада Гіза ў Эгіпце загінуў мінімум 41 чалавек, 14 атрымалі раненьні.

Як паведаміў у нядзелю, 14 жніўня, каптыйскі партал «Ватані», урад выплаціць 50 000 эгіпецкіх фунтаў (каля 2500 эўра) сем’ям, якія страцілі бацьку, і 25 000 фунтаў (каля 1250 эўра) у выпадку сьмерці іншага чальца сямʼі.

Параненыя атрымаюць падтрымку ў памеры 5000 фунтаў (каля 250 эўра). Акрамя таго, для семʼяў, якія страцілі карміцеля, прадугледжана штомесячная пэнсія.

Па папярэдніх дадзеных, узгараньне адбылося ў сыстэме вэнтыляцыі будынка. На момант надзвычайнага здарэньня ў ім знаходзіліся каля 5000 чалавек, і вялося богаслужэньне. Па словах відавочцаў, пажар прывёў да масавай панікі. Як адзначае «Ватані», сярод загінулых — сьвятар абшчыны.

Каптыйская царква адносіцца да групы Старажытнаўсходніх цэркваў, якія адрозьніваюцца ад праваслаўных цэркваў бізантыйскай традыцыі элемэнтамі абраду і веравучэньня. Хрысьціянская меншасьць у Эгіпце складае каля 10 працэнтаў насельніцтва і налічвае прыкладна дзевяць мільёнаў чалавек. У Эгіпце адбываюцца рэгулярныя напады на цэрквы, а таксама тэракты ў дачыненьні да хрысьціян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG