Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны сакратар ЗША абвінаваціў Расею ў падрыве стабільнасьці ў шэрагу краінаў


Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо абвінаваціў расейскія ўлады ў падрыве стабільнасьці ў Сырыі, Лібіі і шэрагу іншых краін.

Як адзначае Reuters, заява стала адказам на словы кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова пра тое, што Злучаныя Штаты вядуць палітычныя гульні ў Міжземнаморскім рэгіёне і зацягваюць прызначэньне новага спэцыяльнага прадстаўніка генэральнага сакратара ААН у Лібіі.

«Сумна і неканструктыўна, што спадар Лаўроў зноў скажае факты і спрабуе перапісаць гісторыю», — адзначыў Пампэо ў распаўсюджаным 15 сьнежня камэнтары. — Калі хто і гуляе ў палітычныя гульні і спрабуе тармазіць прагрэс у рэгіянальных канфліктах, то гэта Расея, якая дзейнічае выключна ва ўласных інтарэсах і на шкоду рэгіёну.

Сярод іншага Майк Пампэо заявіў, што ў Лібіі «Масква працягвае парушаць эмбарга ААН на пастаўкі зброі і распальваць канфлікт рукамі падкантрольнага ёй ваенізаванага фармаваньня «Група Вагнэра».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG