Голанд 60 гадоў. Яна прадстаўніца племя індзейцаў пуэбла, групы індзейскіх народаў на паўднёвым захадзе Злучаных Штатаў. Калі Голанд зацьвердзяць на пасаду, то яна стане першым кіраўніком МУС зь ліку прадстаўнікоў карэнных народаў Амэрыкі.
Голанд цяпер — у Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Кіраўніца Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу Нэнсі Пэлосі заявіла, што ўхваляе выбар Байдэна.
Раней Байдэн паабяцаў прадставіць кабінэт, які адлюстроўвае разнастайнасьць Амэрыкі. Абраны прэзыдэнт ужо прадставіў на пасаду міністра абароны Лойда Остына. У выпадку зацьвярджэньня яго кандыдатуры ён стане першым у гісторыі ЗША афраамэрыканцам, які ўзначаліў Пэнтагон. Чакаецца, што пост міністра фінансаў упершыню зойме жанчына — Джанэт Елен, а Алехандра Маёркас стане першым імігрантам, які ўзначаліў Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША.