Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн выбраў адстаўнога чарнаскурага генэрала на пасаду міністра абароны ЗША


Генэрал Лойд Остын, 2015 г.
Генэрал Лойд Остын, 2015 г.

Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 8 сьнежня прызначыў генэрала-адстаўніка Лойда Остына міністрам абароны.

«Я ведаю генэрала Остына. Я яму давяраю. Таму што я ведаю, як ён рэагуе на ціск», — напісаў Байдэн у Твітэры.

Калі Остына зацьвердзіць Сэнат, Остын стане першым афраамэрыканцам, які ўзначаліць Пэнтагон. Остын выйшаў на пэнсію ў 2016 годзе, адслужыўшы ў арміі 41 год.

У артыкуле для выданьня The Atlantic «Чаму я абраў Лойда Остына міністрам абароны» Байдэн адзначыў, што раней генэрал «адыграў ключавую ролю ў вяртаньні 150 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў», якія бралі ўдзел у баявых дзеяньнях у Іраку.

У Сэнаце, як адзначаюць некаторыя камэнтатары, зацьверджаньне Остына можа сутыкнуцца з апазыцыяй тых сэнатараў, якія лічаць, што на чале Пэнтагону павінна стаяць цывільная асоба. Некалькі дэмакратычных сэнатараў ужо заявілі, што будуць супраць гэтага прызначэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG