Што сказаў Шкляраў на «Эхо Москвы».
Пра зьняволеньне
- Гэта жахлівае, цяжкое месца, савецкі Гулаг. Разумееш, што можаш прасядзець шмат гадоў. Але перастаеш сабе хлусіць і робісься ўнутрана спакойным.
- Мяне там не трымалі з палітычнымі. Меў вельмі мала інфармацыі пра тое, што адбываецца на волі. Толькі ад іншых вязьняў і ад свайго адваката Антона Гашынскага.
- Я ў зьняволеньні перахварэў на ковід, і не адзін раз.
- Праблема ў Беларусі не ў палітыцы, а ў звычайным жыцьці. Людзі за касяк наркотыкаў садзяцца на 10 гадоў, за дробны хабар у 200 даляраў трапляюць за краты на гады.
Пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ
- Разбудзілі а 6-й раніцы, загадалі пагаліцца. Куды павязуць, я ня ведаў. Сказалі цёпла апрануцца, што будзем пэўны час на вуліцы.
- Сустрэча з палітвязьнямі — гэта быў моцны ход з боку Лукашэнкі, я ўбачыў іншага Лукашэнку.
- Дваістае ўражаньне: гэта быў чалавек, які мяне пасадзіў. Але і ўнікальная магчымасьць сустрэцца з «апошнім з магіканаў».
- Калі б Навальны пагутарыў з Пуціным 5 гадзінаў, як я з Лукашэнкам, напэўна, гэта шмат на што ў Расеі паўплывала б.
- Ён вельмі разумны чалавек і ўсё разумее, круты мужык, мы зь ім у нечым аднаго поля ягады.
- Ён адчайдушны: склалася адчуваньне, што яму ўжо ўсё роўна.
Пра Мікалая Лукашэнку
- Ён прысутнічаў на размове з намі ў СІЗА КДБ.
- Прыгожы малады чалавек.
- Было відаць, што Аляксандар Лукашэнка — любячы бацька.
- Кантраст: апошні дыктатар — і такое трапяткое стаўленьне да позна народжанага сына.
- У мяне таксама позна народжаны сын.
Пра сваё вызваленьне
- Гэта было абяцана дзяржсакратару ЗША.
- Мяне даставілі зь Беларусі ў Амэрыку на вайсковым самалёце.
- Я праходзіў рэабілітацыю ў ЗША у шпіталі Джорджа Вашынгтона ў Вашынгтоне.
- Цяпер прыляцеў у Кіеў, упершыню пасьля вызваленьня сустрэўся зь сям’ёй — з жонкай і сынам.
Пра выбары ў ЗША
- Я прыляцеў у ЗША за два дні да выбараў.
- Пасьля выбараў у Вашынгтоне быў такі ж настрой, як у Менску. Адбыўся своеасаблівы экспарт любові зь Менску ў Вашынгтон.
- Некалі так будзе і ў Беларусі, як было пасьля выбараў у Вашынгтоне.
Пра пэрспэктыву вяртаньня ў Беларусь
- Я не магу прыехаць у Беларусь. Крымінальная справа супраць мяне не закрытая.
- У мяне ў Беларусі хворая маці.
- Я хацеў бы вярнуцца ў Беларусь.
Пра пэрспэктыву дыялёгу ў Беларусі
- Прэзыдэнт любіць Беларусь, як і ўсе мы.
- Справа не ў дараваньні, а ў разуменьні.
- Думаю, што палітвязьні выйдуць на волю.
- Беларусь ужо ня будзе такой, якой была.
Падзякі
Падзякаваў "Эху Москвы", кіраўніку "Эха" Аляксею Венядзіктаву, парталу TUT.BY