Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн вылучыў на ключавыя пасады яшчэ трох нябелых жанчын


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў яшчэ некалькі кандыдатаў на ключавыя пасады ў сваёй будучай адміністрацыі. Сярод іх апынуліся тры нябелыя жанчыны.

Паведамляецца, што кангрэсмэн Марсія Фадж будзе вылучаная на пасаду міністра жытловага будаўніцтва і гарадзкога разьвіцьця, былая амбасадарка пры ААН Сюзан Райс — на пасаду дырэктара Рады ўнутранай палітыкі, а юрыстка бюджэтнага камітэту Палаты прадстаўнікоў Кэтрын Тай стане гандлёвац прадстаўніцай ЗША.

Фадж і Райс — афраамэрыканкі, а бацькі Тай імігравалі з Тайваню. У віцэ-прэзыдэнткі ЗША Камалы Гарыс маці зь Індыі, а бацька — зь Ямайкі.

Байдэн таксама прызначыў былога губэрнатара Аёвы Тома Ўілсака на пасаду кіраўніка Міністэрства сельскай гаспадаркі, якую той ужо займаў восем гадоў пры былым прэзыдэнце Бараку Абаму.

Дэніс Макдонаф, які ўзначальваў апарат Белага дома пры Абаму, стане міністрам у справах вэтэранаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG