Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечнікі Зяленскага вярнулі грошы ў бюджэт Расеі і скасавалі кантракт на фінансаваньне фільма


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Расейская мэдыя-кампанія Green Films, якая праз кіпрскую кампанію належыць паплечнікам прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, вярнула грошы, атрыманыя з расейскага бюджэту на фінансаваньне фільма «Уніз». Пра гэта паведамляюць журналісты праграмы «Схемы: карупцыя ў дэталях» (сумесны праект «Радыё Свабода» і тэлеканалу «UA: Перший»).

4 красавіка 2019 г. Міністэрства культуры Расейскай Фэдэрацыі і Green Films заключылі дадатковае пагадненьне. Папярэдняя дамоўленасьць ад 25 кастрычніка 2017 году аб фінансаваньні фільма «Уніз» зь бюджэту Расеі вырашылі разарваць.

Green Films вярнула сродкі, атрыманыя ад Міністэрства культуры Расеі 19 лютага 2019 году ў памеры 35 мільёнаў рублёў.

Акрамя таго, Green Films абавязаны выплаціць працэнты Міністэрству культуры Расеі ў 3 мільёны 160 тысяч рублёў «за выкарыстаньне сродкаў фэдэральнага бюджэту».

  • У студзені 2019 году журналісты паведамлялі, што шоўмэн і тагачасны кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімір Зяленскі мае бізнэс у Расеі, нягледзячы на запэўніваньні аб яго закрыцьці ў 2014 годзе. Шоўмэн рэзка адказаў на пытаньні журналістаў пра актывы ў Расеі.
  • Зяленскі заявіў, што ні ён, ні студыя «Квартал 95» не вядуць бізнэс у Расеі.
  • Аднак журналісты знайшлі ў расейскай кампаніі, зьвязанай зь Зяленскім, дакумэнты, якія пацьвярджаюць яе фінансаваньне ў 2017 годзе зь дзяржаўнага бюджэту Расеі на суму 35 мільёнаў рублёў.
  • Зяленскі запэўніў, што ён пакіне кіпрскую кампанію, якая валодае фірмай, што здымае фільмы на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.

У сакавіку 2019 году ён пазбавіўся долі ў расейскім кінабізнэсе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG