Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе Шарамета ёсьць гарачыя вэрсіі, — генэральны пракурор Украіны


Магіла Паўла Шарамета
Магіла Паўла Шарамета

Генэральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка адрэагаваў на заяву прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага з нагоды трэцяй гадавіны забойства журналіста беларускага паходжаньня Паўла Шарамета, паведамляе БелаПАН.

«Учора заслухаў чарговую штоквартальную справаздачу начальніка Нацыянальнай паліцыі і начальніка крымінальнага вышуку па справе аб забойстве Паўла Шарамета. Дапытаныя сотні асобаў. Правераныя дзясяткі тысяч. Прыцягнутыя замежныя спэцыялісты. Ёсьць гарачыя вэрсіі. Робіцца ўсё магчымае. Піяру тут ня месца», — напісаў Луцэнка ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

У траўні 2019 года ён заяўляў, што ў справе ёсьць сур’ёзны прагрэс.

Уладзімір Зяленскі 20 ліпеня, у трэцюю гадавіну забойства Шарамета, разьмясьціў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведамленьне пра намер заслухаць даклады сілавікоў аб ходзе расьсьледаваньня.

«Раскрыцьцё забойства Паўла Шарамета папярэдні прэзыдэнт і праваахоўныя органы называлі «справай гонару». Прайшло 3 гады. Пытаньняў застаецца больш, чым адказаў. 23 ліпеня прашу сабрацца генэральнага пракурора, міністра ўнутраных справаў, кіраўніка Нацыянальнай паліцыі і кіраўніка СБУ і далажыць аб ходзе расьсьледаваньня. Запрашаю на сустрэчу журналістаў. Украінскае грамадзтва ўжо даўно павінна атрымаць адказ на пытаньне «Хто забіў Паўла?», — напісаў Зяленскі.

Павал Шарамет быў узарваны ў аўтамабілі ў цэнтры Кіева. Ад атрыманых траўмаў ён памёр у машыне хуткай дапамогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG