Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі прапануе даваць грамадзянства этнічным украінцам «сяброўскіх краінаў»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны паведамілі, што кіраўнік дзяржавы Ўладзімір Зяленскі абяцае даць другое грамадзянства этнічным украінцам з прыязных да Кіева краінаў.

«Прэзыдэнт Украіны даручае Міністэрству замежных спраў распрацаваць мэханізм наданьня грамадзянства Ўкраіны ў якасьці другога для этнічных украінцаў зь сяброўскіх краінаў, якія імкнуцца ўдзельнічаць у разьвіцьці сваёй гістарычнай радзімы», — гаворыцца ў паведамленьні.

У прэзыдэнцкай канцылярыі таксама адзначылі, што Ўладзімір Зяленскі даручыў распрацаваць мэханізм спрошчанага наданьня грамадзянства Ўкраіны «людзям, якія цярпяць ад парушэньняў правоў і свабод у сваіх краінах».

Прапанова Зяленскага аб грамадзянстве этнічных украінцаў з дыяспары і спрашчэньне працэдур ахвярам парушэньня правоў і свабод зьявілася празь некалькі гадзін пасьля таго, як прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін чарговы раз пашырыў катэгорыі грамадзян Украіны, якія могуць прэтэндаваць на спрошчанае атрыманьне грамадзянства Расеі.

Згодна з дакумэнтам, на атрыманьне грамадзянства ў спрошчаным парадку змогуць разьлічваць украінцы, якія пражываюць ня толькі ў «асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны» (непадкантрольных ураду Ўкраіны), але ў цэлым жыхары гэтых рэгіёнаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG