Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Украіны: партыя Зяленскага атрымлівае 253 месцы ў Радзе з 424


Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў штаб-кватэры партыі «Слуга народу», Кіеў, 21 ліпеня 2019 году
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў штаб-кватэры партыі «Слуга народу», Кіеў, 21 ліпеня 2019 году

Паводле стану на 9 раніцы 23 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны падлічыла 92,86% пратаколаў на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны. Па выніках падлікаў усяго ў Раду праходзяць 5 партый.

  • На першым месцы — партыя цяперашняга прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага «Слуга народа» — 43,12%.
  • далей — «Апазыцыйная плятформа «За жыцьцё!» кума Пуціна Віктара Медзьведчука (13,03%);
  • Усеўкраінская асацыяцыя «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі (8,19%);
  • партыя былога прэзыдэнта Пятра Парашэнкі «Эўрапейская салідарнасьць» (8,14%);
  • партыя музыкі Сьвятаслава Вакарчука «Голас» (5,86%).

Такім чынам, у Вярхоўную Раду Ўкраіны праходзяць 5 партый.

Гэта азначае, што партыя «Слуга народа» агулам атрымлівае 253 месцы ў Вярхоўнае Радзе Ўкраіны і можа самастойна стварыць урадавую кааліцыю. Партыя «Апазыцыйная плятформа «За жыцьцё!» атрымлівае 44 месцы, «Бацькаўшчына» — 25 месцаў, «Эўрапейская салідарнасьць» — 24, «Голас» — 20. Яшчэ 10 месцаў атрымліваюць іншыя партыі і 48 — самавылучэнцы, падлічыла выданьне «Українська правда».

21 ліпеня ва Ўкраіне адбыліся датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Участкі закрыліся ў 20.00. На пасады народных дэпутатаў прэтэндавалі амаль 6 тысяч кандыдатаў.

Яўка выбарнікаў, паводле ЦВК, склала 49,84%. Гэта самая нізкая актыўнасьць выбарнікаў на парлямэнцкіх выбарах ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG